Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Парадак пералічэння заробленых на рэспубліканскім суботніку-2024 грошай устаноўлены Мінфінам

18 Апреля 2024

Пастановай Міністэрства фінансаў ад 16 красавіка 2024 г. № 25 вызначаны парадак пералічэння грашовых сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку ў 2024 годзе.

Дакументам устаноўлена, што рэспубліканскія органы дзяржкіравання і іншыя дзяржарганізацыі, падпарадкаваныя Ураду, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя арганізацыі пералічваюць грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, у аб'ёмах, якія вызначаюцца добраахвотна работнікамі, уключаючы работнікаў, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, на асобныя банкаўскія рахункі рай- і гарвыканкамаў.

Некамерцыйныя арганізацыі, якія прымаюць удзел у рэспубліканскім суботніку, пералічваюць наяўныя грашовыя сродкі ў памерах, што вызначаюцца добраахвотна іх калектывамі, на асобныя рахункі рай- і гарвыканкамаў або на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак арганізацыі з наступным пералічэннем іх на асобныя рахункі рай- і гарвыканкамаў.

У сваю чаргу рай- і гарвыканкамы штодзень пералічваюць на асобныя рахункі аблвыканкамаў атрыманыя ад правядзення рэспубліканскага суботніка грашовыя сродкі. А аблвыканкамы і Мінгарвыканкам 70 працэнтаў гэтых сродкаў - на асобны банкаўскі рахунак Міністэрства фінансаў па ўліку сродкаў рэспубліканскага суботніка ў Нацыянальным банку.

ДАВЕДКА PRAVO.BY

Згодна з пастановай Савета Міністраў ад 12 красавіка 2024 г. № 277 «Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2024 годзе» сродкі, якія паступілі, будуць накіраваны на:

  • рэканструкцыю, аднаўленне і бягучы рамонт мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы;
  • выкананне работ на мемарыяльным комплексе "Дзецям - ахвярам вайны", звязаных з рэканструкцыяй будынка санітарна-бытавога прызначэння пад будынак інфармацыйнага абслугоўвання наведвальнікаў мемарыяльнага комплексу ў н.п. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна, уладкаваннем сістэмы відэаназірання мемарыяльнага комплексу;
  • стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці з магчымасцю выкарыстання гэтых сродкаў у 2024–2026 гадах.

Больш падрабязна чытайце ў матэрыяле.

Пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.


Крыніца: Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны