Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Няма банкамата - здымайце грошы на касе крамы. Пункты продажу падключаюцца да сэрвісу па выдачы наяўных грошай ад Беларусбанка

29 Апреля 2024

Калі вы жывяце ў населеным пункце да 20 тысяч чалавек і карыстаецеся наяўнымі - гэта навіна для вас. Бо каб зняць грошы з карты, зараз неабавязкова шукаць банкамат. Досыць звярнуцца ў найблізкую гандлёвую кропку і пашукаць на касе адмысловую налепку з зялёным кашальком. Яна азначае, што крама падлучаны да сэрвісу выдачы наяўных і тут вы можаце атрымаць неабходную суму грашовых сродкаў.

Сума ў рамках адной аперацыі не павінна перавышаць 5 базавых велічыняў (200 рублёў). Па картах Беларусбанка камісія за зняцце наяўных грошай не спаганяецца.

У Год якасці Беларусбанк працуе над тым, каб фінансавыя паслугі былі даступны ў кожным кутку краіны. Сёння ў сельскай мясцовасці і гарадах з насельніцтвам да 20 тысяч чалавек да сэрвісу падключана каля 2300 магазінаў. З моманту ўкаранення сэрвісу ў 2020 годзе ўжо праведзена больш за 315.000 аперацый на агульную суму 22 млн рублёў.

Адзначым, што сэрвіс зручны не толькі пакупнікам, але і ўладальнікам бізнэсу. Суб'екты гаспадарання, якія падключыліся, павялічваюць тавараабарот за кошт прыцягнення дадатковых пакупнікоў, а таксама скарачаюць час на здачу выручкі і расходы на інкасацыю грашовай наяўнасці.

Падрабязней аб паслузе чытайце тут

Крыніца: БЕЛТА 

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны