
Репортер
ПА НОВЫХ ПРАВІЛАХ
Скласці найбольш поўнае ўяўленне аб тых магчымасцях, што адкрываюцца сёння ў сферы працы, і ўлічыць новыя патрабаванні, якія ўносіць у вытворчыя адносіны заканадаўства, прадстаўнікі прадпрыемстваў змаглі ў ходзе V Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы. Прафілактыка вытворчага траўматызму”, якая праходзіла на Магілёўшчыне.
Регионы
ГОРАЧА, АЛЕ БЯСПЕЧНА
ААТ “Берасцейскі пекар” – прадпрыемства з амаль векавымі традыцыямі, якое аб'ядноўвае 8 хлебазаводаў Брэсцкай вобласці. Яго асноўная задача – забяспечыць рэгіянальны рынак якасным хлебам, доля якога займае 70 % вытворчасці, а таксама разнастайнымі кандытарскімі вырабамі. Акрамя высокай якасці прадукцыі, у ААТ ганарацца тым, што тут створаны бяспечныя ўмовы працы для 2 тысяч работнікаў, больш за 600 з якіх занятыя непасрэдна ў Брэсце, на галаўным прадпрыемстве. Як будуе работу ў галіне аховы працы і бяспекі флагман хлебапякарнай галіны Брэстчыны, рэдакцыі часопіса распавёў генеральны дырэктар ААТ “Берасцейскі пекар” А. У. Несцярук.
Академия охраны труда
АТЭСТАЦЫЯ ПРАЦОЎНАГА МЕСЦА: ВЕДАЦЬ ВЫКЛЮЧЭННІ
Разгледзім адну з найбольш распаўсюджаных памылак – атэстацыю па ўмовах працы на працоўным месцы псіхолага. Гэтая пасада ў апошні час усё часцей сустракаецца ў ахове здароўя, адукацыі, сацыяльнай сферы і нават на буйных прамысловых прадпрыемствах.
Документы
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АТЭСТАЦЫІ ПРАЦОЎНЫХ МЕСЦАЎ ПА ЎМОВАХ ПРАЦЫ
Пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2019 г. № 41 “Аб парадку правядзення ацэнкі якасці правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы” распрацавана на падставе п. 2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2012 г. № 1105 “Аб зацвярджэнні пераліку мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару”.
Обеспечение безопасности
АЎТАМАБІЛЬ – КРЫНІЦА ПАВЫШАНАЙ НЕБЯСПЕКІ
Працягваем публікацыю пра тое, як правільна арганізаваць такія работы з павышанай небяспекай, як эксплуатацыя, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне транспартных сродкаў, самаходных сельскагаспадарчых машын і гусенічных трактароў.
Средства защиты
ЗАБЕСПЯЧЭННЕ СІА: ПРАКТЫКА ПРЫМЯНЕННЯ НАРМАТЫЎНЫХ ПАТРАБАВАННЯЎ
Пры забеспячэнні работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны працадаўцы абавязаныя кіравацца заканадаўчымі і іншымі нарматыўнымі актамі. Настольнымі дакументамі па гэтым пытанні з'яўляюцца Інструкцыя па забеспячэнні работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, зацверджаная пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2008 г. № 209, і галіновыя нормы забеспячэння работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны. З 2011 г. абавязковым стала таксама прымяненне патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза 019/2011 “Аб бяспецы сродкаў індывідуальнай абароны”, у якім пазначаны паказчыкі бяспекі сродкаў індывідуальнай абароны. Пры гэтым за апошнія 5 гадоў прынята і зменена больш за 130 нарматыўных актаў, якія зацверджаны да ўжывання ТР МС 019/2011. Змены ў заканадаўстве патрабуюць унясення адпаведных карэкціровак і ў лакальныя дакументы арганізацыі па забеспячэнні работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны.
ЛНПА
МЕТОДЫКА АБСЛЕДАВАННЯ ПАРАВЫХ І ВАДАГРЭЙНЫХ КАТЛОЎ
Халодная пара года – перыяд актыўнай эксплуатацыі паравых і вадагрэйных катлоў. Каб забяспечыць безаварыйную працу выбуханебяспечнага абсталявання, яго неабходна перыядычна аглядаць, прытрымліваючыся пэўнага алгарытму.
Расследование и анализ
ЧАМУ ПАДАЮЦЬ ЛЮЛЬКІ
Выкарыстанне будаўнічых пад'ёмнікаў (люлек) адносіцца да работ з павышанай небяспекай і патрабуе безумоўнага выканання прадпісанняў, выкладзеных у нарматыўных прававых актах, тэхнічных нарматыўных прававых актах.
Обеспечение безопасности
ПАРУШЭННІ ПРЫ ЗАКЛЮЧЭННІ ГРАМАДЗЯНСКА-ПРАВАВОГА ДАГАВОРА
У апошнія гады шырокае распаўсюджванне атрымала практыка выканання работ па грамадзянска-прававых дагаворах. Пры гэтым ёсць выпадкі, калі грамадзян прыцягваюць да работ наогул без афармлення працоўных адносін. Адсутнасць дамовы, заключанай ва ўстаноўленым парадку, тояць у сабе сур'ёзныя наступствы для абодвух бакоў: і для работніка, і для працадаўцы.
Обеспечение безопасности
СРОДКІ АБАРОНЫ, ВЫРАТАВАННЯ І АПАВЯШЧЭННЯ МАРКІ «ШАНС» ЯК НЕАБХОДНЫ АТРЫБУТ ПАЖАРНАЙ БЯСПЕКІ ГРАМАДЗЯН
Штогод пажары наносяць непапраўную шкоду: адбіраюць вялікую колькасць жыццяў, знішчаюць маёмасць. Цалкам прадухіліць пажары немагчыма, нават выконваючы ўсе правілы супрацьпажарнай абароны. Загаранне можа ўзнікнуць не па вашай віне. Але выявіць пажар і ліквідаваць яго на пачатковай стадыі можа кожны! Існуе некалькі простых сродкаў, якія павысяць вашу бяспеку, змогуць знізіць матэрыяльныя страты і прадухіліць няшчасце.
Трудовые отношения
ЧЫЯ ПРАЎДА – УСТАНОВІЦЬ КАМІСІЯ
Эфектыўным інструментам для вырашэння рознагалоссяў, якія ўзнікаюць паміж работнікамі і наймальнікамі, можа быць камісія па працоўных спрэчках.
Медицина труда
ШКОДНЫ ПЕРАКУР
Па дадзеных СААЗ, на 7,5 млрд насельніцтва Зямлі прыпадае прыкладна 1 млрд курцоў. Але калі для тытунёвых кампаній шкодная звычка – крыніца прыбытку, то для іншых працадаўцаў і дзяржавы ў цэлым – цяжар дадатковых выдаткаў на аздараўленне і лячэнне. Таму ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, робяцца захады, накіраваныя на абмежаванне распаўсюджвання тытунекурэння.


Считаете ли вы необходимым привлечение работников к административной ответственности за несоблюдение требований по охране труда?
Category: опрос, Total votes: 183