Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Пашыраны пералік грамадзян, якія падлягаюць абавязковаму дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню

24 Апреля 2024

Кіраўніком дзяржавы падпісаны Закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці.
Дакументам пашыраны пералік грамадзян, якія падлягаюць абавязковаму ўдзелу ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.

Да іх будуць адносіцца грамадзяне, якія ажыццяўляюць:

  • самастойную прафесійную дзейнасць, пры вядзенні які выплачваецца адзіны падатак
  • рамесную дзейнасць, пры ажыццяўленні якой выплачваецца рамесны збор;
  • дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, пры ажыццяўленні якой выплачваецца збор за ажыццяўленне гэтага віду дзейнасці

 Пачынаючы з 1 кастрычніка 2024 г. гэтыя грамадзяне абавязаны выплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Парадак выплаты ўзносаў і тэрміны вызначаны законапраектам як для індывідуальных прадпрымальнікаў:

  • выплата ўзносаў - па 1 сакавіка года, наступнага за справаздачным годам
  • сума ўзносаў - 29 працэнтаў ад самастойна ўстаноўленага даходу, але не ніжэй чым ад мінімальнай заработнай платы
  • выплата ўзносаў за перыяды ажыццяўлення дзейнасці

 

Такім чынам, пакрокавае ўзаемадзеянне з Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва для новай катэгорыі плацельшчыкаў узносаў:

1 крок - рэгістрацыя ў органах Фонду;

2 крок - выплата ўзносаў у бюджэт Фонду па 1 сакавіка (па 1 сакавіка 2025 г. - за 4 квартал 2024 г., наступныя гады па 1 сакавіка - за ўвесь каляндарны год);

3 крок - пасля 1 кастрычніка 2024 г. рэгістрацыя "Асабістага кабінета плацельшчыка ўзносаў" на карпаратыўным партале ФСАН (http://portal2.ssf.gov.by) без выкарыстання электроннага лічбавага подпісу для выдаленага ўзаемадзеяння з Фондам

4 крок - па 31 сакавіка (штогод) прадастаўленне дакументаў персаніфікаванага ўліку па форме ПУ-3, толькі для тых плацельшчыкаў, якія жадаюць задэклараваць перыяды неажыццяўлення дзейнасці і тым самым заплаціць узносы не за ўвесь год.

Даведачна: Праграма ўвод дакументаў персаніфікаванага ўліку (форма ПУ-3) на сайце ФСАН (https://www.ssf.gov.by/ru/po-fonda-ru)

Крыніца: сайт Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь 

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны