Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Адобраны праект Рэкамендацый па фарміраванні тыпавога Пераліку відаў работ, на якіх забараняецца прымяненне працы непаўналетніх у СНД

19 Апреля 2024

18-19 красавіка ў Санкт-Пецярбургу праходзіць пасяджэнне Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў па сацыяльнай палітыцы і правах чалавека.

У рамках пасяджэння адобраны праект Рэкамендацый па фарміраванні тыпавога Пераліку відаў работ, на якіх забараняецца прымяненне працы асоб, маладзейшых за васемнаццаць гадоў, з улікам відаў эканамічнай дзейнасці ў дзяржавах СНД. Распрацоўшчыкам з'яўляецца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Як расказаў начальнік упраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Мінпрацы і сацабароны РБ Іван Карчэўскі, пералік дапоўнены 26 відамі работ (усяго ўключае 247 відаў работ). Сярод іх-свідравыя, верхалазныя, выбуханебяспечныя, падземныя, падводныя зварачныя. Забаронена праца ў замкнёных прасторах, начных клубах, ва ўмовах нізкіх тэмператур, з узбуджальнікамі інфекцыйных захворванняў, з хворымі жывёламі, якая патрабуе нашэння агнястрэльнай зброі і іншыя.

Гэты дакумент мае рэкамендацыйны характар і закліканы садзейнічаць дзяржавам - удзельніцам СНД у падрыхтоўцы сваіх прававых актаў у сферы аховы працы. Канкрэтны пералік і парадак яго прымянення ў частцы забароны (абмежавання) работ або прафесій і пасад устанаўліваюцца заканадаўствам дзяржаў - удзельніц СНД.

Крыніца: сайт Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь 

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны