Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА “АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА” (№ 1/2023)

20 Января 2023

У першым нумары часопіса чытачы пазнаёмяцца з вопытам работы брэсцкага ААТ “СтіМ” – кампаніі са складанай металаёмістай вытворчасцю, дзе здолелі стварыць надзейную аснову для зніжэння рызык і эфектыўнай прафілактыкі вытворчага траўматызму.

Грунтоўную размову аб тым, як арганізаваць работы з хімічнымі рэчывамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі бяспекі, прапануе ў сваім артыкуле галоўны тэхнічны інспектар працы Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў П. Я. Краўчынскі.

Адным з самых складаных відаў работ на вышыні з’яўляюцца верхалазныя, найболей небяспечныя для жыцця і здароўя. Пра меры, якія неабходна рэалізаваць для іх бяспечнага правядзення, ідзе гаворка ў артыкуле спецыяліста у сферы працоўнага права і заканадаўства аб ахове працы А. І. Штэйнера.

Сёлета ў многіх арганізацыях пройдзе чарговая атэстацыя працоўных месцаў па ўмовах працы. Аб парадку і асаблівасцях яе правядзення на старонках часопіса расказвае начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. М. Кавалёва.

Да чаго прыводзяць парушэнні пры эксплуатацыі пад’ёмна-транспартнага абсталявання і механізмаў, на канкрэтным прыкладзе тлумачыць кансультант упраўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь В. В. Расолава.

З іншых матэрыялаў у рубрыцы “Расследаванне і аналіз” чытачы даведаюцца аб прычынах няшчасных выпадкаў, якія прывялі да цяжкіх наступстваў: на Віцебшчыне пры эксплуатацыі ацяпляльнай сістэмы прычэпа-дачы атручэнне вокісам вугляроду атрымаў машыніст тралёвачнай машыны, а на Магілёўшчыне пры абслугоўванні палівападачы электрастанцыі з паўтараметровай вышыні сарваўся рабочы-машыніст.

Таксама ў нумары – прыкладная інструкцыя па эксплуатацыі вогнетушыцеляў, агляд дакументаў, якія рэгламентуюць работу арганізацый па забеспячэнні электрабяспекі, новаўвядзенні ў правядзенні дыспансерызацыі.

У дадатку да часопіса – пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2022 г. № 794 “Аб ахоўных зонах электрычных сетак, памерах і рэжыме іх выкарыстання”.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны