Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

У Беларусі дапоўнены пералік арганізацый для праходжання альтэрнатыўнай службы

25 Апреля 2024

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 8 красавіка 2024 г. № 17 пашыраны пералік арганізацый, у якіх грамадзяне Рэспублікі Беларусь праходзяць альтэрнатыўную службу. Адпаведныя змены ўнесены ў пастанову ведамства ад 31 мая 2016 г. № 24.

Кансультацыя

У пералік дадаткова ўключаны:

  • Дамачэўскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў;
  • Бярозаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва;
  • Курылавіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2015 г. № 276-3 "Аб альтэрнатыўнай службе".

ДАВЕДКА PRAVO.BY

Альтэрнатыўная служба ўяўляе сабой грамадска-карысную дзейнасць, ажыццяўленне якой ускладаецца на грамадзян Рэспублікі Беларусь узамен вайсковай службы.

Грамадзяне праходзяць альтэрнатыўную службу ў арганізацыях аховы здароўя, сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай, сельскай і лясной гаспадаркі, у арганізацыях, якія займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый, будаўніцтвам і рамонтам дарог і чыгуначных шляхоў.

Пералік арганізацый, у якіх грамадзяне праходзяць альтэрнатыўную службу, устанаўліваецца Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны з улікам заявак на ўключэнне ў пералік арганізацый або выключэнне з яго абласных (Мінскага гарадскога) выканкамаў на падставе пераліку відаў работ, якія могуць выконваць грамадзяне, якія праходзяць альтэрнатыўную. службу, вызначанага Саветам Міністраў

Пастанова ўступае ў сілу з 19 красавіка 2024 г.

 

Крыніца: Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны