Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
№4, 2024
Часопіс “Ахова працы і сацыяльная абарона” – афіцыйнае спецыялізаванае выданне ў галіне аховы працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Выходзіць штомесяц.

Кароткі змест нумара №4, 2024 г.

Репортер

БЯСПЕКА ПРАЦЫ: ПОШУК НОВЫХ АЛГАРЫТМАЎ

З мэтай пошуку новых алгарытмаў арганізацыі работы па ахове працы, якія дапамогуць павысіць бяспеку працоўных месцаў, 20 сакавіка ў г. Мінску па ініцыятыве Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя адбыўся галіновы форум “Бяспечная праца: лепшыя практыкі і перспектывы развіцця”.

Репортер

РАБОТЫ НА ВЫШЫНІ: КІРАВАЦЬ РЫЗЫКАМІ

РАМАНОЎСКАЯ Ірына Анатольеўна

Аб тым, як павысіць бяспеку работ на вышыні, ішла размова на канферэнцыі “Вышыня-2024”, якая адбылася ў сакавіку на базе Міжгаліновага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па менеджменце і развіцці персаналу БНТУ.

Официально

ДЭПАРТАМЕНТ ДЗЯРЖАЎНАЙ ІНСПЕКЦЫІ ПРАЦЫ: РАБОТА НА ПРАДУХІЛЕННЕ

АСІПКОЎ Андрэй Уладзіміравіч

Частыя парушэнні ў галіне аховы працы і заканадаўства аб працы, прычыны няшчасных выпадкаў, статыстыка траўматызму па рэгіёнах і галінах, асноўная форма нагляднай дзейнасці – падведзены вынікі работы за 2023 год Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Таксама вызначаны задачы на 2024 год.

Обеспечение безопасности

БУДАЎНІЧАЯ ПЛЯЦОЎКА – АБ’ЕКТ ПАВЫШАНАЙ НЕБЯСПЕКІ: земляныя, буравыя і палябойныя работы

КРАЎЧЫНСКІ Павел Яўгенавіч

2024 год аб’яўлены Годам бяспечнай працы ў будаўніцтве. Рызыкі для тых, хто працуе ў галіне, звязаныя з выкананнем на будаўнічай пляцоўцы вялікай колькасці работ з павышанай небяспекай. Шлях да рашэння наяўных праблем – дакладнае разуменне і няўхільнае выкананне ўсіх патрабаванняў бяспекі.

Академия охраны труда

ЗМЯНЕННІ Ў РАССЛЕДАВАННІ НЯШЧАСНЫХ ВЫПАДКАЎ НА ВЫТВОРЧАСЦІ І ПРАФЕСІЙНЫХ ЗАХВОРВАННЯЎ

СЕМІЧ Уладзімір Паўлавіч

З 26 студзеня 2024 г. пачала дзейнічаць новая рэдакцыя Правіл расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня 2004 г. № 30. Змяненні ўнесены пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2024 г. № 36.

Академия охраны труда

ДОПУСК ДА РА БОТЫ НА СТАНЦЫІ ТЭХНІЧНАГА АБСЛУГОЎВАННЯ

ШТЭЙНЕР Аляксей Іванавіч

Пры працаўладкаванні работніка на станцыю тэхнічнага абслугоўвання транспартных сродкаў наймальнік павінен выканаць мерапрыемствы па допуску яго да выканання работ. Гэта дапаможа пазбегнуць шматлікіх праблем і прадухіліць няшчасныя выпадкі на вытворчасці.

Расследование и анализ

НЕ ТРЫМАЮЧЫСЯ ЗА ПОРУЧНІ...

МАЛАХАЎ Дзмітрый Уладзіслававіч

Штогод у арганізацыях рэгіструюцца няшчасныя выпадкі, якія здарыліся ў выніку падзення работнікаў. У 2023 годзе мелі месца і няшчасныя выпадкі, звязаныя з падзеннем пацярпелых з вышыні.

Расследование и анализ

АДВАЛ ГРУНТА НА КРАІ ТРАНШЭІ

КРАЎЧЫНСКІ Павел Яўгенавіч

Нягледзячы на значныя поспехі ў пытаннях захавання жыцця і здароўя працуючых, няшчасныя выпадкі пры правядзенні работ у траншэях усё яшчэ адбываюцца.

Расследование и анализ

ВЯДЗЕЦЦА РАСЛЕДАВАННЕ…

АСІПКОЎ Андрэй Уладзіміравіч

Год яшчэ толькі пачаўся, а ўжо даводзіцца канстатаваць не адзін выпадак гібелі на вытворчасці. Расследаванне прычын і абставін здарэнняў яшчэ вядзецца, але і саміх фактаў дастаткова для таго, каб усім – і работнікам, і наймальнікам – нагадаць пра неабходнасць выконваць правілы аховы працы пры вытворчасці работ, быць адказнымі, уважлівымі, пільнымі і абачлівымі.

Социальная сфера

ПРА ПРАДСТАЎЛЕННЕ ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ЗВЕСТАК НА ПРАФЕСІЙНАЕ ПЕНСІЙНАЕ СТРАХАВАННЕ ПА ФОРМЕ ПУ-6 (тып формы – назначэнне пенсіі)

Форма ПУ-6 (тып формы – назначэнне пенсіі) запаўняецца для аператыўнага ўводу звестак аб прафесійным пенсійным страхаванні застрахаванай асобы ў прадугледжаных заканадаўствам выпадках.

Опыт и партнерство

АДЛЮСТРАВАННЕ КАНЦЭПЦЫІ «НУЛЯВОГА ТРАЎМАТЫЗМУ» Ў СКАП

ЛАПУЦЬ Анатоль Мікалаевіч

Папярэдні вынік аналізу зместу Палажэнняў аб СКАП прадпрыемстваў будаўнічай галіны, праведзены Гомельскім абласным аб’яднаннем прафсаюзаў, паказаў, што ў 2023 годзе ў 50% СКАП не была адлюстравана ў поўным аб’ёме мэта – захаванне жыцця, здароўя і працаздольнасці чалавека ў працэсе працоўнай дзейнасці праз падтрымку і прасоўванне. канцэпцыі “Нулявога траўматызму”. У 20% СКАП не былі адлюстраваны сем “залатых правіл” канцэпцыі. У 70% СКАП адсутнічаў механізм аналізу рэалізацыі сямі “залатых правіл” канцэпцыі.

Опыт и партнерство

МАТЫВАВАЦЬ ПРАЗ УДЗЕЛ, або АДЗІН ЗА ЎСІХ І ЎСЕ ЗА АДНАГО

ЧАБУРЭЕВА Вольга Анатольеўна, СЕЎРУК Святлана Уладзіміраўна

Рэпутацыя наймальніка фарміруецца з мноства фактараў. Сярод іх ключавое месца займае прыхільнасць наймальніка да стварэння бяспечных і здаровых умоў працы. У гарадской паліклініцы № 7 г. Гродна першапачаткова створаны ўсе ўмовы для бяспечнай работы.

Трудовые отношения

ПЕРАВОД ЯК АДЗІН СА СПОСАБАЎ ЗАБЕСПЯЧЭННЯ ПРАЦАЙ

ЗБІТНЕВА Вольга Васільеўна

Сучасныя рэаліі прымушаюць арганізацыі шукаць новыя заказы, крыніцы сыравіны і матэрыялаў, адрасы збыту гатовай прадукцыі. Часовае прыпыненне асобных этапаў дзейнасці прадпрыемстваў або дзейнасці ў цэлым выклікае паўзу ў рабоце арганізацый і немагчымасць забяспечыць работнікаў у поўнай меры нормамі працы.

Обратная связь

АТЭСТАЦЫЯ РАБОЧЫХ МЕСЦАЎ: ПАДРАБЯЗНА ПРА СКЛАДАНАЕ

КАВАЛЁВА Аксана Мікалаеўна

У чым розніца паміж працоўным часам і працягласцю штодзённай працы? Як правесці атэстацыю на аднатыпных працоўных месцах? Якія падставы для правядзення пазачарговай атэстацыі? Як ацаніць рызыку для ўласнага жыцця? Ці трэба праводзіць атэстацыю працоўнага месца лекара-інтэрна? Адказы – у матэрыяле.

Медицина труда

ДЫСПАНСЕРЫЗАЦЫЯ ў ПЫТАННЯХ І АДКАЗАХ

ШТЭЙНЕР Аляксей Іванавіч

Парадак правядзення дыспансерызацыі дарослага і дзіцячага насельніцтва (пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2023 г. № 125) устаноўлены. Але пытанні ўзнікаюць. Разбяром некаторыя з іх.

Медицина труда

ПРЫ НЯШЧАСНЫХ ВЫПАДКАХ АКАЗВАЕЦЦА ПЕРШАЯ ДАПАМОГА

СЕМІЧ Уладзімір Паўлавіч

У шэрагу выданых плакатаў, навучальных фільмаў, дапаможнікаў і публікацый дапамога, якая аказваецца пацярпеламу адразу ж пасля няшчаснага выпадку, называюць «першая медыцынская дапамога», «першая (даўрачэбная) дапамога», «першая медыцынская (даўрачэбная) дапамога». Гэта няправільныя назвы названай дапамогі. Разбяромся, як правільна.

Медицина труда

УВАГА: КЛЯШЧЫ!

СУШЫНСКАЯ Таццяна Міхайлаўна

У наш час клешчавыя інфекцыі могуць выклікаць сур’ёзную небяспеку для здароўя работнікаў. І з надыходам цяпла зноў актуальнай становіцца тэма ўкусаў кляшчоў. Меры па своечасовым перадухіленні траплення кляшча на скуру, яго выяўленні, выдаленні, а таксама меры медыцынскай прафілактыкі з’яўляюцца дзейсным метадам, які дазваляе пазбегнуць небяспечных наступстваў укусу кляшча.

На досуге

ДЗЁННІК НАЗІРАННЯЎ, або 100 ПЫТАННЯЎ САБЕ НА 5 ГАДОЎ

Працягнем адказваць сабе на пытанні. І ў гэты раз паразважаем пра тое: – што для мяне добра? а што для мяне дрэнна? – што б я мог(магла) рабіць па-іншаму? – калі не зараз, дык калі?

На досуге

ЗАЙМАЛЬНАЯ ГАЛАВАЛОМКА

Трэніруем логіку і мысленне разам з Дэпартаментам дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Паказаць усе рубрыкі часопіса
Новости
Чытаць усе навіны