Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Трывожная тэндэнцыя: зноў перакулілася будаўнічая люлька

12 Июля 2021

Як паведамляе сайт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, на адной з віцебскіх шматпавярховых новабудоўляў перакулілася люлька разам з будаўнікамі.

У рэгіянальную службу выратавання МНС паступіла экстраннае паведамленне пра перакульванне будаўнічай люлькі на аб'екце “16-павярховы шматкватэрны дом па Маскоўскім праспекце” ў абласным цэнтры. Ратавальнікі, якія прыехалі да месца выкліку, выявілі, што на ўзроўні 5-га паверха новабудоўлі люлька самаадвольна стала вертыкальна. Два будаўнікі, якія ў ёй знаходзіліся, на шчасце, выпадкова зваліліся на казырок 2-га паверха. Пацярпелых работнікаў ратавальнікі эвакуіравалі на насілках да машыны хуткай дапамогі, пасля чаго яны былі дастаўлены ў медустанову. Зараз кампетэнтныя органы высвятляюць прычыны і акалічнасці факту вытворчага траўматызму на ўзвядзенні вышыннага жылога дома ў Віцебску.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны