Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Нулявы траўматызм як вынік агульных намаганняў

29 Апреля 2022

 

У грамадскім прэс-цэнтры рэспубліканскага Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная Сусветнаму дню аховы працы, на тэму: "Агульнымі намаганнямі сфарміраваць пазітыўную культуру аховы працы". З журналістамі вядучых рэспубліканскіх выданняў сустрэліся намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І.Р. Старавойтаў, начальнік упраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны І.А. Карчэўскі і дырэктар Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны А.У. Семіч.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі расказалі аб выніках мерапрыемстваў, якія накіраваныя на рэалізацыю Дзяржаўнай праграмы "Рынак працы і садзейнічанне занятасці на 2021 - 2025 гады", аб Канцэпцыі "Нулявога траўматызму", аб мерах, якія ў масштабах краіны будуць садзейнічаць яго скарачэнню. Пры гэтым намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны І.Р. Старавойтаў звярнуў увагу на шэраг фактараў, якія дазваляюць дабіцца станоўчых тэндэнцый у сферы аховы працы.

Тэматыка гэтага года, абвешчаная МАП, – агульнымі намаганнямі сфарміраваць пазітыўную культуру аховы працы. У чым сутнасць падобнай ініцыятывы?

Паводле слоў намесніка Міністра, упор робіцца перш за ўсё на супрацоўніцтва з сацыяльнымі партнёрамі – Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, аб'яднаннямі наймальнікаў, дзяржаўнымі арганізацыямі, г.зн. у працэс павінны быць уцягнуты ўсе бакі, зацікаўленыя ў вырашэнні пытанняў аховы працы.

Новыя падыходы да павышэння бяспекі працоўных месцаў усяляюць надзею. Так, за некалькі папярэдніх гадоў агульны вытворчы траўматызм знізіўся на 8 працэнтаў,  а траўматызм са смяротным зыходам – больш чым на 6 працэнтаў.

Паводле слоў І.Р. Старавойтава, Мінпрацы і сацабароны выступае, перш за ўсё, як нарматворчы орган, які адказвае за кірунак, звязаны з аховай працы, распрацоўку і ўдасканаленне прававой базы. Так, апошнім часам прыняты шэраг рашэнняў, якія дазволяць наймальнікам і работнікам узгоднена і сістэмна падыходзіць да вырашэння розных пытанняў.

У прыватнасці, унесены важныя змяненні ў Пастанову "Аб атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы". Яна павінна праводзіцца ва ўсіх арганізацыях, якія працуюць у нашай краіне незалежна ад формы ўласнасці, калі ў іх задзейнічаны работнікі ў шкодных умовах працы.

Таксама ўступілі ў дзеянне змененыя правілы па ахове працы агульнага характару, што дае магчымасць афармляць і весці дакументы ў электронным выглядзе.

Распрацаваны яшчэ адзін дакумент, які дасць магчымасць больш эфектыўна працаваць мясцовым органам улады па пытаннях рэгулявання – гэта рэкамендацыі Мінпрацы і сацабароны па фарміраванні тэрытарыяльных сістэм кіравання аховай працы.

Важнае новаўвядзенне закране выдачы малака ў якасці кампенсацыі работнікам, занятым у шкодных вытворчых умовах. Калі раней наймальнікі маглі прадастаўляць работнікам толькі непасрэдна малако, то з мая бягучага года заканадаўчыя змяненні даюць магчымасць замяняць яго раўнацэннымі харчовымі прадуктамі, якія не толькі пажыўныя, але і зручныя для захоўвання. І для наймальніка, і для работніка з'яўляецца магчымасць выканаць адпаведныя гарантыі па кампенсацыях.

У рамках Праграмы развіцця рынку працы і садзейнічання занятасці прымяняецца такі новы прафілактычны інструмент, як канцэпцыя “Нулявы траўматызм” і сем яе "залатых правілаў". Так, ва ўсіх раёнах і гарадах краіны былі праведзены тыдні нулявога траўматызму – за гэты часавы адрэзак былі максімальна задзейнічаны разнастайныя рычагі, каб не дапусціць фактаў НЗ, сканцэнтраваць намаганні надзорных органаў, грамадскага і прафсаюзнага кантролю на гэтай праблематыцы.

Як вынік, ужо сёння ёсць рэгіёны, у якіх на працягу 2021 г. не адзначана фактаў вытворчага траўматызму – Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці, Хоцімскі і Краснапольскі раёны Магілёўшчыны.

На думку намесніка Міністра І.Р. Старавойтава, з выкарыстаннем у далейшым новых падыходаў і напрацовак у галіне аховы працы колькасць раёнаў з нулявым траўматызмам у нас у краіне павялічыцца.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by                 

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны