Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Дэкада кібербяспекі: спынім ашуканцаў

25 Ноября 2021

Для эфектыўнага процідзеяння кіберзлачыннасці, яе прафілактыкі і павышэння лічбавай пісьменнасці насельніцтва МУС Рэспублікі Беларусь сумесна з зацікаўленымі арганізацыямі па 1 снежня 2021 г. праводзіць акцыю Дэкада кібербяспекі.

У Міністэрстве лічаць: з прычыны актывізацыі кібермахляроў як у краіне, так і за яе межамі неабходна павышаць узровень пісьменнасці нашых грамадзян у сферы IT-бяспекі, навучаць іх не паддавацца на хітрыкі шарлатанаў.

Каб засцерагчы сябе і свае фінансы ад замахаў у сеціве, прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў рэкамендуюць выконваць шэраг нескладаных правіл. У прыватнасці, не прытрымлівацца інструкцый незнаёмых людзей, якія патэлефанавалі з невядомага нумара, не здзяйсняць ніякіх дзеянняў на смартфоне па просьбе старонніх асоб і не паведамляць ім свае персанальныя звесткі, не пераводзіць незнаёмым людзям грошы ў якасці папярэдняй аплаты.

Таксама рэкамендавана ўстрымацца ад карыстання вайфай-сеткамі ў грамадскіх месцах, не пераходзіць па незнаёмых спасылках, якія могуць весці на фішынгавы сайт, які дазваляе рассакрэціць ваш лагін, пароль і іншыя персанальныя дадзеныя. Фішынгавая спасылка можа прыйсці ў мэсэнджэр, па электроннай пошце ці ў СМС-паведамленні.

Любыя падазроныя лісты ў электроннай пошце лепш выдаліць, не адкрываючы, таксама важна не размяшчаць персанальную і кантактную інфармацыю пра сябе ў адкрытым доступе.

Для шырокага інфармавання грамадзян мэтазгодна размясціць адпаведную інфармацыю на сайтах і інфармацыйных стэндах дзяржаўных органаў, арганізацый і прадпрыемстваў, выкарыстоўваць яе ў ходзе сустрэч з працоўнымі калектывамі.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

 

 


Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны