Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Беларусь нацэлена на мір і стварэнне

13 Января 2023

У мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця нашай дзяржавы 2023 год аб'яўлены Годам міру і стварэння. Адпаведны Указ № 1 ад 1 студзеня 2023 г.  падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка.

Як паведамляецца на афіцыйным Інтэрнэт-партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ключавымі напрамкамі сёлета будуць удасканаленне сістэмы ваенна-патрыятычнага выхавання, пашырэнне мірных ініцыятыў грамадзян і грамадскасці, садзейнічанне міжканфесійнаму дыялогу, які забяспечвае мір і згоду ў беларускім грамадстве.

Рэалізацыя ключавых напрамкаў дазволіць прадэманстраваць перавагі беларускай эканамічнай мадэлі ва ўмовах глабальнай турбулентнасці, пазіцыяніраваць стваральную працу як галоўную ўмову развіцця дзяржавы. А таксама – умацаваць успрыманне Беларусі як астраўка міру, бясспрэчная каштоўнасць якога для насельніцтва краіны з'яўляецца важкім аргументам у дасягненні згоды па іншых важнейшых пытаннях грамадскага жыцця.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны