Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

У адборачных этапах конкурсу "Сям'я года" ўдзел прыме больш за 400 сем'яў.

08 Апреля 2024

Ва ўсіх раёнах вызначаны сем'і, якія будуць удзельнічаць у адборачных турах конкурсу. Усяго ўдзел у адборачных этапах рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года" прыме 442 сем'і, у тым ліку ў Брэсцкай вобласці - 98 сем'яў, Віцебскай - 83 сям'і, Гомельскай - 26 сем'яў, Гродзенскай - 109 сем'яў, Мінскай - 83 сям'і, Магілёўскай - 25 сем'яў, г. Мінску - 18 сем'яў.

У абласных этапах конкурсу прымуць удзел 57 сем'яў, у тым ліку ў Брэсцкай вобласці - 6 сем'яў, Віцебскай - 5 сем'яў, Гомельскай - 6 сем'яў, Гродзенскай - 19 сем'яў, Мінскай - 6 сем'яў, Магілёўскай - 6 сем'яў, г. Мінску - 9 сем'яў. .

Брэсцкая вобласць. Абласны конкурс адбудзецца 15 мая ў г. Брэсце ў ДУ "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Брэсцкі тэатр лялек".

Віцебская вобласць. Абласны конкурс адбудзецца 18 траўня ў дзяржаўнай канцэртнай установе "Віцебская абласная філармонія".

Гомельская вобласць. Прызёры і пераможцы занальных этапаў прымуць удзел на абласным этапе, які адбудзецца 15-16 траўня ў дзяржаўнай установе «Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр». 15 траўня пройдзе тэматычная дыялогавая пляцоўка пры ўдзеле сем'яў пераможцаў і прызёраў, 16 траўня адбудзецца абласны этап конкурсу, на якім з 6 сем'яў будзе абрана адна сям'я для ўдзелу ў фінале (шляхам галасавання членаў журы).

Гродзенская вобласць. У абласным этапе 17 мая ва ўстанове адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў" прымуць удзел 19 сем'яў.

Мінская вобласць. Па выніках занальных этапаў будзе адабрана 6 сем'яў-удзельніц абласнога этапа конкурсу. Абласны этап адбудзецца 16 мая дзяржаўнай установе культуры "Слуцкі гарадскі Дом культуры" (г. Слуцк).

г. Менск. Гарадскі этап адбудзецца 14 мая (папярэдне) у дзяржаўнай установе "Мінскі гарадскі палац культуры". Удзел прымуць 9 сем'яў.

Магілёўская вобласць. На падставе прадстаўленых раёнамі матэрыялаў аб сем'ях аргкамітэтам адабраны 6 сем'яў-удзельніц абласнога этапа конкурсу. Абласны конкурс адбудзецца 22 мая ў дзяржаўнай установе культуры "Палац культуры вобласці".

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны