Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

У Мінску зніжаецца агульны ўзровень вытворчага траўматызму

10 Мая 2024

За чатыры месяцы 2024 года агульны ўзровень вытворчага траўматызму ў арганізацыях сталіцы знізіўся на 23,8% - з 84 траўміраваных работнікаў у студзені - красавіку 2023-га да 64 за аналагічны перыяд 2024-га. Аб гэтым карэспандэнту агенцтва "Мінск-Навіны" паведамілі ў аддзеле аховы працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

– Паводле звестак Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, павышэнне агульнага ўзроўню траўматызму на вытворчасці зафіксавана ў арганізацыях двух сталічных раёнаў – Партызанскага і Маскоўскага. У той жа час на 40% знізіўся паказчык па загінулых працаўніках (з 5 у 2023 годзе да 3 у 2024-м). Прычым у двух выпадках да гібелі людзей прывёў удар электратокам. Таксама знізіўся (на 23,3%) і паказчык па цяжка траўміраваных на вытворчасці (з 43 да 33 адпаведна), - адзначылі ў аддзеле аховы працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Крыніца: агенцтва «Мінск-Навіны»

Усе навіны