Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

У Беларусі некаторыя катэгорыі ветэранаў тылу плануюць аднесці да ўдзельнікаў ВАВ

10 Апреля 2024

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ваеннаслужачых, узнагароджаных ордэнамі або медалямі СССР за бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай айчыннай вайны, плануюць аднесці да ўдзельнікаў ВАВ. Пра гэта ў прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Кацярына Каляда.

"Плануецца да разгляду ў першым чытанні праект закона "Аб змене законаў па пытаннях ветэранаў", які прадугледжвае комплекснае змяненне закона "Аб ветэранах". Ім прадугледжана навацыя для асобнай катэгорыі асоб, якія сёння адносяцца да ветэранаў вайны, але мы прапанавалі іх аднесці да ўдзельнікаў вайны - ваеннаслужачых, узнагароджаных ордэнамі або медалямі СССР за бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Гэтая катэгорыя ў нас адносіцца да ліку ветэранаў, але ў рамках гарманізацыі заканадаўства з Расійскай Федэрацыяй, і улічваючы звароты грамадзян, Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны прапанавана і падтрымана ўсімі зацікаўленымі ведамствамі, дзяржаўнымі органамі, што гэту катэгорыю грамадзян трэба аднесці да катэгорыі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Гэта дасць магчымасць прымяняць адзіныя падыходы ў рамках Саюзнай дзяржавы", - расказала Кацярына Каляда.

Яна патлумачыла, што гэтая мера пацягне за сабой. "У першую чаргу - гэта павялічаны памер матэрыяльнай дапамогі да Дня Перамогі па аналогіі з інвалідамі і ўдзельнікамі вайны. Таксама гэта павышэнне памеру выплаты да пенсіі з Br50 да Br250, гэта значыць у пяць разоў. Акрамя таго, гэта катэгорыя асоб зможа атрымліваць матэрыяльную дапамогу на аздараўленне, у выпадку адсутнасці магчымасці скарыстацца санаторна-курортным лячэннем", - праінфармавала прадстаўнік Мінпрацы.-0-

Фота Марыі Андрыянец

 
Крыніца: БЕЛТА 
Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны