Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

У прафесійных пенсій – свае ўмовы

18 Марта 2021

Прызначэнне датэрміновай прафесійнай пенсіі рэгламентуецца арт. 11 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб прафесійным пенсійным страхаванні” (далей – Закон)Такая пенсія прызначаецца асобным катэгорыям работнікаў, якія не маюць права на працоўную пенсію па ўзросце, за работу з асаблівымі ўмовамі працы ці працоўную пенсію за выслугу гадоў.

Права на датэрміновую прафесійную пенсію наступае пры наяўнасці не менш чым паловы патрэбнай працягласці прафесійнага стажу, які фарміруецца з 1 студзеня 2009 г., і дасягненні адпаведнага ўзросту. Пры наяўнасці не менш чым паловы патрэбнай працягласці прафесійнага стажу (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных абзацам трэцім падп1.1 і падп1.2 п1 арт11 Закона) залічваюцца перыяды работы да 1 студзеня 2009 г. згодна з устаноўленымі заканадаўствам правіламі.

Звяртацца па прызначэнне датэрміновай прафесійнай пенсіі неабходна не пазней за месяц, які папярэднічае дасягненню застрахаванай асобай агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту. Для рэалізацыі права на датэрміновую прафесійную пенсію з улікам перыяду (перыядаў) работы ў асаблівых умовах да 1 студзеня 2009 г. акрамя пасведчання асобы прадстаўляецца даведка пра стаж работы для прызначэння датэрміновай прафесійнай пенсіі ўсталяванай формы. Яна выдаецца ўпраўленнем (аддзелам) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне або ўпраўленнем (аддзелам) сацыяльнай абароны мясцовага выканаўчага i распарадчага органа. Датэрміновая прафесійная пенсія вылічваецца шляхам дзялення сумы пенсійных зберажэнняў (па дадзеных спецыяльнай часткі індывідуальнага асабовага рахунку (далей – прафесiйная частка асабовага рахунку) на колькасць месяцаў датэрміновага пенсійнага перыяду застрахаванай асобы.

Калі дадзены перыяд меншыза 12 месяцаў, то датэрміновая прафесійная пенсія вызначаецца ў памеры, якi не перавышае двухразовай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на дату вылічэння датэрміновай прафесійнай пенсіі. Яе пераразлік ажыццяўляецца штогод у красавіку, а новы памер вызначаецца шляхам дзялення рэшты пенсійных зберажэнняў на колькасць месяцаў датэрміновага пенсійнага перыяду застрахаванай асобы.

Выплата датэрміновай прафесійнай пенсіі ў перыяд занятасці застрахаванай асобы на працоўным месцы, уключаным у пералік працоўных месцаў з асаблівымі ўмовамі працы, прыпыняецца.

Застрахаваным асобам, якія маюць права на датэрміновую прафесійную пенсію і іншую дзяржаўную пенсію, штомесячнае грашовае забеспячэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўнай службе, прызначаецца (выплачваецца) па іх выбары адна з названых выплат.

Адначасова варта сказаць аб магчымасці атрымання дадатковай прафесійнай пенсіі.Яна прызначаецца застрахаванай асобе, якая дасягнула агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту і якая мае пенсійныя зберажэнні на прафесійнай частцы асабовага рахунку.

Звярнуцца па прызначэнне пенсіі застрахаваная асоба мае права пасля дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту. Пенсія ўсталёўваецца ў памеры бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, што дзейнічае ў месяцы, за які яна выплачваецца. Выплата вызначаецца зыходзячы з сумы пенсійных зберажэнняў, якія ёсць на прафесійнай частцы асабовага рахунку на дзень назначэння пенсіі, і бюджэту пражытачнага мінімуму, дзеючага на гэтую дату. Калі перыяд выплаты дадатковай прафесійнай пенсіі складае больш за 60 месяцаў, то пенсійныя зберажэнні ў суме, якая перавышае неабходны памер для яе выплаты на працягу названага перыяду, па жаданні застрахаванай асобы выплачваюцца адначасова.

Выплата дадатковай прафесійнай пенсіі ажыццяўяляецца незалежна ад атрымання якіх-небудзь іншых пенсій або даходу.

Дарэчы. У адпаведнасці з арт. 18 Закона застрахаваная асоба мае права атрымліваць у страхавальніка інфармацыю аб выплачаных узносах на прафесійнае пенсійнае страхаванне і іншыя звесткі, прадстаўленыя ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Таксама можна звяртацца ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва за атрыманнем звестак аб бягучым стане прафесійнай часткі асабовага рахунку. Парадак прадастаўлення інфармацыі застрахаванай асобе і страхавальніку зацверджаны пастановай праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2009 г. № 18.

К. А. Раманоўская, намеснік начальніка Цэнтральнага раённага аддзела Мінскага гарадскога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны