Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Смяротная вышыня

18 Июля 2019

У аграгарадку Калодзішчы Мінскага раёна пры выкананні работ па рамонце складскога даху з вышыні каля 12 метраў сарваўся начальнік групы складской і ўласнай гаспадаркі адной з арганізацый.

Як паведамляецца на сайце Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, нягледзячы на рэанімацыйныя мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове аховы здароўя, ад атрыманых пашкоджанняў 57-гадовы мужчына памёр.

З удзелам эксперта і супрацоўніка Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы на месцы трагедыі была зафіксавана следовая карціна, прызначана экспертыза, а таксама праведзены праверачныя мерапрыемствы. Падчас агляду месца здарэння следчыя ўстанавілі: работы на вышыні праводзіліся з парушэннямі правілаў бяспекі будаўнічых работ, у прыватнасці, без спецыяльных сродкаў індывідуальнай абароны.

Па факце парушэння правілаў бяспекі будаўнічых работ, якія прывялі да смерці чалавека па неасцярожнасці (ч. 2 арт. 303 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), распачата крымінальная справа.

Для ўстанаўлення прычын, якія прывялі да вытворчай траўмы са смяротным зыходам, следчыя дапытваюць работнікаў арганізацыі, дзе працаваў загінулы, вывучаюць канфіскаваныя нарматыўныя і тэхнічныя дакументы, якія датычацца арганізацыі работы па ахове працы, тэхнікі бяспекі, кантролю з боку службовых асоб арганізацыі. Прадстаўленне аб выяўленых парушэннях заканадаўства будзе накіравана ў кампетэнтныя органы.

 

 Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны