Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Праходжанне перыядычнай праверкі ведаў прадоўжана

10 Июля 2020

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2020 г. № 60 прадоўжаны тэрміны праходжання перыядычнай праверкі ведаў па пытаннях аховы працы.
У прыватнасці, у дакуменце гаворыцца, што тэрмін праходжання перыядычнай праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, які мінае з 30 красавіка 2020 г. па 31 ліпеня 2020 г., працягваецца на тры месяцы для кіраўнікоў арганізацый, іх намеснікаў, адказных за дадзеную сферу, а таксама галоўных спецыялістаў, работнікаў службаў аховы працы (спецыялістаў па ахове працы). Гэта змяненне таксама закране членаў камісій для праверкі ведаў, якія заняты пытаннямі аховы працы ў арганізацыях, падпарадкаваных вышэйстаячым рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь.
На такі ж тэрмін працягваецца праходжанне перыядычнай праверкі ведаў для кіраўнікоў арганізацый, іх намеснікаў, адказных за ахову працы, галоўных спецыялістаў, работнікаў службаў аховы працы (спецыялістаў па ахове працы), членаў камісій для праверкі ведаў у арганізацыях, якія не маюць вышэйстаячых (не ўваходзяць у склад (сістэму) рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь.
Таксама прадоўжаны тэрміны перыядычнай праверкі ведаў для работнікаў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аказваюць паслугі ў галіне аховы працы, наймальнікаў, якія з'яўляюцца фізічнымі асобамі.
Дадзеная пастанова распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 30 красавіка 2020 г.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны