Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Правілы бяспекі пры ўзмацненні ветра нагадалі ў МНС

15 Апреля 2024

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На большай частцы Беларусі 14 красавіка чакаецца моцны вецер парывамі да 15-20 м/с, таму важна памятаць аб правілах бяспекі ў непагадзь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Неабходна прыбраць з гаўбца рэчы, якія могуць быць скінутыя ветрам, зачыніць вокны і адысці ад іх, а таксама адключыць электрапрыборы. Асабісты аўтамабіль трэба адагнаць ад дрэў і прыбраць у гараж. Таксама трэба сачыць за паведамленнямі па радыё, тэлебачанні і ў інтэрнэце.

Калі непагадзь заспела на вуліцы, варта схавацца ў бліжэйшым будынку. Калі такой магчымасці няма, трэба атуліцца ў кювеце і накрыць галаву рукамі. Акрамя таго, неабходна трымацца ўдалечыні ад рэкламных шчытоў, ліній электраперадач і высокіх дрэў.

Трэба таксама падрыхтавацца да магчымага адключэння электрычнасці і загадзя зарадзіць мабільныя ўстройствы.-0-

Крыніца: БЕЛТА 

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны