Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Аб уключэнні ў стаж для назначэння пенсіі перыядаў ваеннай службы на тэрыторыі Латвійскай і Эстонскай ССР

17 Апреля 2024

15 красавіка 2024 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь выдадзены Указ № 149 "Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян".

Указам прадугледжваецца права грамадзян, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, на залік у агульны стаж для назначэння пенсіі ў Рэспубліцы Беларусь перыядаў праходжання ваеннай службы да 1 студзеня 1992 г. на тэрыторыях Латвійскай ССР і Эстонскай ССР. Залік у стаж праводзіцца ў выпадках, калі гэтыя перыяды ваеннай службы не былі ўлічаны пры назначэнні пенсіі ў адпаведнасці з заканадаўствам Латвійскай Рэспублікі і Эстонскай Рэспублікі.

Прыняцце Указа дае магчымасць грамадзянам поўнасцю рэалізаваць пенсіённыя правы, набытыя ў перыяд ваеннай службы ў СССР, і павялічыць памер пенсіі з улікам перыяду ваеннай службы.

Грамадзянам, якія маюць не ўлічаныя ў стаж перыяды ваеннай службы ў Латвійскай і Эстонскай ССР да 1992 года, неабходна звярнуцца ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (па месцы назначэння пенсіі) з заявай аб пераразліку пенсіі.

Як прадугледжана Указам, пераразлік пенсіі ў сувязі з дадатковым уключэннем у стаж перыядаў ваеннай службы будзе ажыццёўлены з 1-га чысла месяца, наступнага за месяцам падачы заявы.

Указ набудзе моц з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны