Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Аб мерах бяспекі пры правядзенні рэспубліканскага суботніка

16 Апреля 2024
20 красавіка ва ўсёй краіне адбудзецца рэспубліканскі суботнік. Падчас мерапрыемстваў пройдуць работы па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў парадак працоўных месцаў, аб'ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Для забеспячэння бяспечных умоў працы пры правядзенні суботніка наймальнікам неабходна ўлічваць наступнае.

Калі падчас суботніка работнікі будуць працаваць на сваім працоўным месцы, забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы павінна ажыццяўляцца у звычайным рэжыме .

Калі работнікі падчас суботніка будуць працаваць па-за сваім працоўным месцам (г.зн. прыцягваюцца да выканання разавых работ, не звязаных з прамымі абавязкамі) павінны выконвацца наступныя патрабаванні: 

  • правядзенне з работнікамі мэтавага інструктажу па ахове працы па выкананым відзе работ

Пры выкананні работ па добраўпарадкаванні на тэрыторыі сваёй арганізацыі - інструктаж па ахове працы праводзіцца непасрэдным кіраўніком работ наймальніка.

Пры выкананні работ на тэрыторыі іншай арганізацыі - непасрэдным кіраўніком работ або спецыялістам арганізацыі, на тэрыторыі якой будуць праводзіцца работы.

  • правядзенне апытання работнікаў аб стане здароўя работнікаў пры правядзенні мэтавага інструктажу
  • не дапускаць да выканання работ работнікаў у выпадку пагаршэння самаадчування, звязанага з прастуднымі захворваннямі або ў стане хваробы
  • не дапускаць да працы асоб у стане алкагольнага ці наркатычнага ап'янення (Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны»)
  • не дапускаць работнікаў, якія не маюць адпаведнай падрыхтоўкі, да выканання работ, якія адносяцца да работ з павышанай небяспекай (дадатак 7 пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 28 лістапада 2008 г. № 175)
  • не дапускаць да выканання работ работнікаў, не забяспечаных сродкамі індывідуальнай абароны (пастанова Міністэрства працы і сацабароны Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2010 г. № 145)
  • забяспечыць выкананне норм уздыму і перамяшчэння цяжараў уручную жанчынамі, якія прымаюць удзел у суботніку –не больш за 7 кг(пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2010 г. № 133)
  • прыняць меры, якія выключаюць магчымасць наезду тэхнікі і (або) траўміравання рухомымі часткамі працуючых, пры вытворчасці работ з удзелам трактароў, экскаватараў і іншых машын і механізмаў.

Важна! Работнікі, якія ўдзельнічаюць у суботніку павінны быць забяспечаны неабходнай прыладай, інвентаром, сродкамі індывідуальнай абароны (пальчаткамі або рукавіцамі, пры працы на праезнай частцы — камізэлькамі сігнальнымі, пры працы на будаўнічым аб'екце ахоўнымі каскамі).

Звяртаем увагу, што галоўны прынцып удзелу ў рэспубліканскім суботніку - добраахвотнасць. Пры гэтым, вельмі важна ў юбілейны для нашай краіны год - 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, унесці ўклад у добрую справу па добраўпарадкаванні мемарыяльных помнікаў, звязаных з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны.

Крыніца: сайт Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь 

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны