Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Мароз: дарога стане небяспечней

24 Января 2019

Паводле ацэнкі сіноптыкаў, гэты тыдзень абяцае сюрпрызы ў выглядзе значнага пахаладання і галалёду на дарогах.

Як паведамілі рэдакцыі часопіса «Ахова працы і сацыяльная абарона» ў аддзеле агітацыі і прапаганды ДАІ Мінгарвыканкама, ва ўмовах рэзкага пахаладання кіроўцам варта больш старанна сачыць за тэхнічным станам аўтамабіляў, асабліва тых, якія працуюць на дызельным паліве. Нізкія тэмпературы могуць стварыць шэраг неспадзяваных праблем, і перш за ўсё паралізаваць працу акумулятара, што не дазволіць запусціць рухавік аўтамабіля. Не выключана замярзанне тэхнічных вадкасцяў у сістэмах аўтамабіля. Таму важна ведаць, пры якіх мінімальных тэмпературах нармальна функцыянуюць вузлы і агрэгаты аўтатранспартнага сродку.

Пры куплі шкламыйнай вадкасці варта звярнуць увагу на анатацыю, у якой вытворца абавязаны паказаць тэмпературу яе замярзання.

Пры падрыхтоўцы да далёкай паездкі варта прадбачыць, што можа спатрэбіцца падчас экстымальнай сітуацыі ў дарозе. Так, неабходна паклапаціцца аб цёплых рэчах і тэрмасе з гарачай гарбатай, поўнай зарадцы мабільнага тэлефона, буксіровачным фале, рыдлёўцы, а таксама правадах для «прыкурвання» ад іншай акумулятарнай батарэі.

Мабыць, самае важнае патрабаванне ва ўмовах халадоў – выкананне правілаў дарожнага руху, адэкватная ацэнка дарожнага пакрыцця, на якім могуць быць участкі са схаваным галалёдам.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя таксама нагадвае, што, калі ў дарозе вам спатрэбілася дапамога, паведаміце аб сваёй просьбе па тэлефоне 102. Экіпажы ДПС заўсёды арыентаваны на аказанне пасільнай дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху, якія апынуліся ў складанай сітуацыі.

 

Ю. А. Бяствицкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны