Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Лукашэнка падпісаў указ аб рэалізацыі новага сумеснага з Расіяй касмічнага праекта

16 Апреля 2024

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 красавіка падпісаў указ нумар 150 "Аб Беларускай касмічнай сістэме дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам прадугледжваецца рэалізацыя ў 2024-2028 гадах сумеснага беларуска-расійскага праекта па развіццю Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Указам вызначаны ўдзельнікі праекта ад Рэспублікі Беларусь і ўмовы іх дзейнасці.

Пасля завяршэння праекта прадугледжваецца запуск беларуска-расійскага касмічнага апарата дыстанцыйнага зандавання Зямлі звышвысокага дазволу з тэрмінам актыўнага існавання на арбіце не менш як 7 гадоў.

Выкарыстанне касмічнага апарата істотна павысіць эфектыўнасць рашэння задач па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі, аператыўнасць і якасць касмічнай інфармацыі, якая прадастаўляецца спажыўцам, стане драйверам развіцця навукаёмістых вытворчасцей і тэхналогій у касмічнай галіне і прыцягнення ў яе таленавітай моладзі.

Рэалізацыя ўказа будзе садзейнічаць замацаванню пазітыўнага іміджу Беларусі як касмічнай дзяржавы і высокатэхналагічнай дзяржавы, прапагандзе айчынных ведаў і кампетэнцый у галіне мірнага асваення касмічнай прасторы.-0-

Крыніца: БЕЛТА 

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны