Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Лічбавыя вобразы дакументаў для фізічных асоб даступны на адзіным партале электронных паслуг

08 Апреля 2024

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пашыраны магчымасці ўладальнікаў асабістых кабінетаў на адзіным партале электронных паслуг, паведамілі БЕЛТА у Нацыянальным цэнтры электронных паслуг.

У мэтах пашырэння магчымасцей уладальнікаў асабістых электронных кабінетаў на адзіным партале электронных паслуг, у тым ліку праз мабільны дадатак "Е-Паслуга", для фізічных асоб даступная магчымасць атрымання лічбавых вобразаў дакументаў, такіх як біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна, асобы без грамадзянства, ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна, асобы без грамадзянства, пашпарт грамадзяніна Беларусі, вадзіцельскае пасведчанне і страхавое пасведчанне дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.

"Лічбавыя вобразы дакументаў даступны толькі пасля праходжання строгай аўтэнтыфікацыі і толькі асобе, адносна якой яны выдадзены. Для прагляду лічбавых вобразаў дакументаў неабходна ў асабістым кабінеце ўвайсці ў раздзел "Лічбавыя дакументы" і выбраць неабходны від дакумента", - падкрэслілі ў НЦЭУ.

Фарміраванне рэквізітаў лічбавых вобразаў дакументаў ажыццяўляецца на падставе і ў складзе актуальных звестак, якія змяшчаюцца ў адпаведных дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах.-0-

Крыніца: БЕЛТА 

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны