Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Бяспраўнік за рулём – па-за законам

28 Марта 2019

Сталічная дзяржаўтаінспекцыя правядзе 29 сакавіка Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Бяспраўніку не месца за рулём.

Як паведамілі рэдакцыі часопіса “Ахова працы і сацыяльная абарона” ў аддзеле агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, акцыя накіравана на прафілактыку ДТЗ, што здзяйсняюць кіроўцы, якія не маюць пасведчанняў на права кіравання транспартнымі сродкамі.

Іх агрэсіўныя паводзіны за рулём тлумачыцца як няведаннем правілаў, так і пераацэнкай сваіх магчымасцяў, адсутнасцю самакантролю і павагі да іншых удзельнікаў дарожнага руху. Аб маштабах праблемы, якую ствараюць бяспраўнік, сведчыць статыстыка: толькі за студзень – люты 2019 г. у Мінску па іх віне здзейснена 2 ДТЗ, у якіх 1 чалавек загінуў і 6 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. За гэты ж перыяд зафіксавана больш за тысячу выпадкаў, калі за рулём знаходзіліся людзі, якія не маюць пасведчання кіроўцы.

Дзяржаўтаінспекцыя папярэджвае: у адпаведнасці са зменамі ў КоАП, якія ўступілі ў дзеянне з 31 студзеня 2018 г., кіраванне транспартным сродкам без адпаведнага дакумента, а таксама перадача кіравання ім асобе, якая не мае вадзіцельскага пасведчання, цягне штраф у памеры ад 5 да 20 базавых велічынь (1 б. в. – 25,5 руб.).

За паўторнае такое парушэнне на працягу года на вінаватага накладаецца штраф ад 20 да 50 б. в. або прымяняецца адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак.

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны