Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Бяспека, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць, эстэтычнасць. Якія тавары змогуць атрымаць Дзяржаўны знак якасці?

03 Апреля 2024

Пастановай Савета Міністраў ад 29 сакавіка 2024 г. № 224 зацверджана Палажэнне аб парадку прысваення Дзяржаўнага знака якасці.

 

Згодна з Палажэннем знак якасці штогод прысвойваецца харчовым таварам, прамысловым таварам для насельніцтва, прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння, вырабленым юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым прадукцыя павінна адпавядаць паказчыкам якасці, да якіх аднесены бяспека, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць, эстэтычнасць.

Дакументам таксама вызначаны катэгорыі прадукцыі, якой знак якасці не прысвойваецца. Сярод іх:

  • тытунёвыя вырабы, нетытунёвыя нікаціназмяшчальныя вырабы, вадкасці для электронных сістэм курэння;
  • узбраенне і ваенная тэхніка;
  • харчовыя прадукты, атрыманыя з выкарыстаннем генна-інжынерна-мадыфікаваных (трансгенных) арганізмаў;
  • прадукцыя, да якасці і бяспекі якой прад'яўлены прэтэнзіі з боку прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кантролю (нагляду) на працягу года, які папярэднічае году падачы заяўкі аб прысваенні прадукцыі Дзяржаўнага знака якасці.

Знак якасці будзе прысвойвацца прадукцыі адпаведнай наступным паказчыкам якасці:

  • бяспека (электрабяспека, пажарная бяспека, хімічная і біялагічная бяспека, узровень электрамагнітных, радыяцыйных і іншых выпраменьванняў, іншыя ўласцівасці ў залежнасці ад віду ацэньванай прадукцыі) – Дзяржстандарт;
  • экалагічнасць (выкананне ўстаноўленых нарматываў дапушчальных выкідаў забруджвальных рэчываў і скідаў хімічных і іншых рэчываў у навакольнае асяроддзе, памяншэнне аб'ёмаў назапашвання адходаў вытворчасці і аб'ёмаў адходаў вытворчасці, накіраваных на пахаванне) – Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
  • Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях –інавацыйнасць (ступень паляпшэння якасці прадукцыі, выкліканая змяненнем тэхналогіі або прымяненнем новай тэхналогіі, а таксама прымяненнем іншых рашэнняў);
  • тэхналагічнасць (працаёмістасць, матэрыялаёмістасць, энергаёмістасць вырабу адзінкі прадукцыі, прагрэсіўнасць метадаў апрацоўкі і зборкі, сыравіна, абсталяванне і тэхналогіі, што прымяняюцца ў залежнасці ад віду прадукцыі, што ацэньваецца) – рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя арганізацыі, падпарадкаваныя Савету Міністраў, якія ажыццяўляюць дзяржрэгуляванне ў сферы вытворчасці адпаведнай прадукцыі, і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі;
  • эстэтычнасць (інфармацыйная выразнасць, рацыянальнасць формы, дасканаласць выканання і афармлення і іншае) – шляхам анлайн-галасавання спажыўцоў.

Калі будзе выяўлена неадпаведнасць прадукцыі хаця б аднаму з паказчыкаў якасці, Дзяржстандарт накіруе вытворцу апавяшчэнне аб адмове ў прысваенні гэтай прадукцыі знака якасці.

У дваццацідзённы тэрмін з даты прыняцця ўпаўнаважанай камісіяй рашэння аб магчымасці прысваення прадукцыі знака якасці Дзяржстандарт падрыхтоўвае і ва ўстаноўленым парадку ўносіць у Савет Міністраў праект пастановы Урада.

Датай прысваення прадукцыі знака якасці з'яўляецца дата прыняцця адпаведнай пастановы Савета Міністраў. Цягам двух гадоў з гэтай даты вытворца мае права:

  • выкарыстаць знак якасці, які адпавядае ўстаноўленым патрабаванням, пры маркіроўцы прадукцыі, а таксама ў дакументах і рэкламных матэрыялах, што ствараюцца ў адносінах да дадзенай прадукцыі або звязаных з ёй;
  • карыстацца стымулюючымі льготамі і прэферэнцыямі, прадастаўленымі пры прысваенні знака якасці, пералік якіх вызначаны пастановай.

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2024 г. № 21 «Аб Дзяржаўным знаку якасці».

Пастанова ўступае ў сілу з 3 красавіка 2024 г.

Крыніца: Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны