Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Антытытунёвая акцыя супраць рака

21 Ноября 2019

У трэці чацвер лістапада па ініцыятыве Міжнароднага саюза па барацьбе з ракам праводзіцца Дзень некурэння, накіраваны на барацьбу з анкалагічнымі захворваннямі.

 

У нашай краіне з 18 па 21 лістапада 2019 года праходзіць прымеркаваная да гэтага дня антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя, ініцыяваная Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Яе мэта – прафілактыка захворванняў, звязаных з тытунекурэннем, павышэнне ўзроўню інфармаванасці насельніцтва ў дачыненні да згубных наступстваў спажывання тытуню і ўздзеяння тытунёвага дыму, якія прыводзяць да ўзнікнення залежнасці і шэрагу сур'ёзных захворванняў.

Як паведамляецца на сайце Міністэрства аховы здароўя, тытунёвы дым выклікае і абвастрае шматлікія хваробы, уздзейнічае практычна на ўсе органы. Прадукты тытунёвага паходжання разам з іншымі канцэрагеннымі рэчывамі – галоўная прычына ўзнікнення анкалагічных захворванняў. Курэнне правакуе развіццё 18 формаў рака ў чалавека: рак лёгкага, стрававода, гартані і поласці рота, мачавога пузыра, падстраўнікавай залозы, ныркі, страўніка, малочнай залозы, шыйкі маткі і інш. А акрамя таго – негатыўна адбіваецца на правядзенні спецыяльнага лячэння пры ўзнікненні анкалагічных захворванняў.

У Беларусі, па выніках даследавання паводніцкіх і біялагічных фактараў рызыкі ўзнікнення неінфекцыйнай паталогіі сярод насельніцтва ва ўзросце ад 18 да 69 гадоў (STEPS-даследавання), паліць 29,6 % насельніцтва. Дзякуючы антытытунёвым мерам колькасць спажыўцоў тытуню ў краіне паступова зніжаецца (на 12 % з 2001 г.), але праблема па-ранейшаму застаецца актуальнай.

Падлічана, што ў сярэднім курцы губляюць каля 18 гадоў патэнцыйнага жыцця, што з'яўляецца велізарнай сацыяльнай стратай для нашага грамадства. Асноўнай задачай медыцынскай навукі і практыкі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца канцэнтрацыя намаганняў, накіраваных на барацьбу з прычынамі смяротнасці насельніцтва.

Галоўная мера ў прафілактыцы анкалогіі – поўная адмова ад курэння і працяглых зносін з людзьмі, якія паляць. Для тых, хто паліць, распрацавана сістэма прэвентыўных мерапрыемстваў. Аднак поспех у барацьбе з курэннем гарантаваны толькі ў тым выпадку, калі чалавек, які паліць, сам прыйдзе да ўсвядомленага жадання пакончыць са шкоднай звычкай.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны