Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА “АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА” (№ 6/2022)

20 Июня 2022

У чэрвеньскім нумары друкуецца справаздача аб прамой тэлефоннай лініі па актуальных пытаннях забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы, якая адбылася ў рэдакцыі часопіса. На пытанні чытачоў адказвалі прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.

Аб тым, якія меры садзейнічаюць скарачэнню вытворчага траўматызму ў арганізацыях Веткаўскага раёна Гомельшчыны, ішла размова на практычным семінары пад сугучным з Сусветным днём аховы працы дэвізам – “Агульнымі намаганнямі сфарміраваць пазітыўную культуру аховы працы”.

Чаму ў ААТ “Тураўскі малочны камбінат” – на высокатэхналагічным прадпрыемстве харчовай перапрацоўкі – адным з прыярытэтаў вызначаны менеджмент аховы здароўя і працы, расказаў інжынер па ахове працы Д. М. Качубей.

Тэма арганізацыі бяспекі работ на вышыні разглядаецца ў некалькіх матэрыялах нумара – “Не ўтрымаўся на вышыні” і “Для парадку на будпляцоўцы”.

З 1 ліпеня 2022 г. уводзіцца ў дзеянне ТКП 427-2022 (33240) “Электраўстаноўкі. Правілы па забеспячэнні бяспекі пры эксплуатацыі”, зацверджаны пастановай Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2022 г. № 10. На асаблівасцях гэтага дакумента акцэнтаваў увагу начальнік аддзела дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду і аховы працы Міністэрства энергетыкі А. С. Медзвядок.

Афармленне працоўных адносін – залог здаровых і бяспечных умоў працы. А аб тым, якімі рызыкамі пагражае выплата зарплаты ў канвертах, расказала намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы А. І. Мардашова.

Аб асаблівасцях атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы газарэзчыка і газазваршчыка – у матэрыяле начальніка ўпраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. М. Кавалёвай.

Аб забеспячэнні бяспекі пры цеплаізаляцыйных работах на трубаправодах, у ёмістасцях, рэзервуарах і на абсталяванні – у публікацыі галоўнага спецыяліста аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П. Я. Краўчынскага.

Увазе зацікаўленых арганізацый прапануецца прыкладная агульнааб’ектавая інструкцыя па пажарнай бяспецы для прадпрыемстваў машынабудаўнічага профілю.

Пад рубрыкай “Медыцына працы” часопіс расказвае аб прафілактыцы прафесійных захворванняў скуры, якія здольныя парушыць штодзённае жыццё чалавека, яго працаздольнасць, асабліва ва ўмовах шкоднай вытворчасці.

У дадатку да часопіса надрукаваны даклад Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь “Аб выкананні заканадаўства аб працы і аб ахове працы ў Рэспубліцы Беларусь у 2021 годзе”, а таксама пастанова Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2022 г. № 46 “Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур”.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны