Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА “АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА” (№ 3/2022)

29 Марта 2022

У сакавіцкім нумары часопіса публікуецца справаздача аб рабоце калегіі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, на якой былі падведзены вынікі работы ў 2021 годзе і вызначаны задачы на перспектыву. Таксама можна азнаёміцца с зацверджаным планам мерапрыемстваў Года бяспечнай працы ў лясной гаспадарцы і дрэваапрацоўцы, якія накіраваныя на скарачэнне вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў у рамках канцэпцыі “Нулявы траўматызм”.

З правядзеннем Года бяспечнай працы непасрэдна звязаны і каментар начальніка ўпраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. М. Кавалёвай аб асаблівасцях атэстацыі працоўнага месца сталяра. Як правіла, дадзеныя працоўныя месцы шырока распаўсюджаны ў галіне дрэваапрацоўкі.

 Чым тлумачыцца поспех гродзенскага ААТ “Малочны Мір” не толькі на харчовым рынку, але і ў сферы выканання заканадаўства аб ахове працы, распавёў вядучы інжынер па ахове працы прадпрыемства А. П. Арлоў.

Першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь С. У. Ануфрыеў распавядае аб прычынах, якія ўплываюць на рост вытворчага траўматызму ў арганізацыях камунальнай формы ўласнасці. У сваю чаргу аб прычынах частых няшчасных выпадкаў і іх папярэджанні ў арганізацыях, дзе выкарыстоўваецца канвеернае абсталяванне, –матэрыял з Магілёўскага рэгіёна.

Як засцерагчы работнікаў, занятых на ліцейнай вытворчасці ў розных галінах прамысловасці, і перш за ўсё ў машынабудаванні, –каментар галоўнага спецыяліста аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П. Я. Краўчынскага.

Хто мае права, згодна з заканадаўствам, адмовіцца ад выканання работы ці пераводу на іншую работу, не абумоўленую працоўным дагаворам, тлумачыць інжынер, член грамадскага аб’яднання “Супольнасць працоўнага права” У. П. Семіч.

У нумары таксама заканчваецца публікацыя прыкладнага плана мерапрыемстваў, распрацаванага ў дапамогу спецыялістам арганізацый гасцінічнага сэрвісу, и змешчаны матэрыял аб тым, як правільна аказаць кваліфікаваную дапамогу пацярпелым пры дарожна-транспартных здарэннях.

У дадатку да часопіса друкуецца пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2021 г. № 122 “Аб змяненні пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2019 г. № 97”, якая датычыцца пытанняў правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагнічнага, паверачнага) характару органамі санітаргага нагляду.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны