Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ІНДЭКС ПАДПІСКІ 748052
Выберыце нумар:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
8 (017) 203-19-97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА “АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА” (№ 3/2021)

25 Марта 2021

У сакавіцкім нумары працягваецца публікацыя адказаў на найбольш папулярныя пытанні спецыялістаў-практыкаў адносна змены нарматыўных прававых актаў у сферы аховы працы.

Зацверджанай пастановай Урада Дзяржаўнай праграмай “Рынак працы і садзейнічанне занятасці” на 2021–2025 гады прадугледжана выкананне комплексу мерапрыемстваў, звязаных з рэалізацыяй Года бяспечнай працы ў энергетыцы. Аб больш чым 40 мерапрыемствах, запланаваных на гэты год у галіне, распавёў начальнік сектара дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду і аховы працы Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь А. С. Медзвядок.

Аб змяненні мер адказнасці за парушэнне заканадаўства аб працы і аб ахове працы згодна з новым Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях – каментар першага намесніка дырэктара Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь А. У. Семіча.

Чытачы часопіса могуць азнаёміцца з зацверджанымі загадам Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2020 г. № 128 Рэкамендацыямі па ўключэнні ў калектыўны дагавор палажэнняў па стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы.

Апроч таго, у нумары прадстаўлены вынікі спецыяльнага расследавання няшчаснага выпадку ў адной з сельгасарганізацый Віцебшчыны, які адбыўся з-за парушэнняў механізатарам патрабаванняў бяспечнай эксплуатацыі самаходнага кормаўборачнага камбайна.

Як выключыць і мінімізаваць рызыкі пры вытворчасці земляных работ – расказаў першы намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Д. У. Малахаў.

Бяспечныя падыходы пры арганізацыі работы па эксплуатацыі і рамонту абсталявання і машын для мыцця і сушкі спецадзення, забруджанага радыеактыўнымі рэчывамі, пракаментаваў галоўны спецыяліст аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П. Я. Краўчынскі.

У сакавіцкім нумары вы таксама азнаёміцеся з парадкам атэстацыі па ўмовах працы рабочага месца мантажніка будаўнічых канструкцый і мерамі павышэння ўзроўню пажарнай бяспекі камбікормавых прадпрыемстваў.

Пад рубрыкай “Медыцына працы” – аповед пра прафілактыку захворванняў шчытападобнай залозы, якія пагібельна адбіваюцца на прафесійных магчымасцях чалавека.

У традыцыйным дадатку да часопіса публікуецца пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2020 г. № 777 “Аб Дзяржаўнай праграме “Рынак працы і садзейнічанне занятасці” на 2021–2025 гады”.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Опрос

Считаете ли вы необходимым привлечение работников к административной ответственности за несоблюдение требований по охране труда?

Category: опрос, Total votes: 263