Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
+375 17 203 08 28info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Ахова працы ў лесагаспадарчай галіне: пракуратура Гомельскай вобласці запатрабавала ўхіліць парушэнні

16 Июня 2025

Пракуратура Гомельскай вобласці сумесна з Гомельскім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы праверыла выкананне заканадаўства аб ахове працы ў Гомельскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні і шэрагу лясгасаў, якія ўваходзяць у яго структуру, - унесена прадстаўленне аб устараненні выяўленых парушэнняў.

У 2024 годзе ў арганізацыях ДВЛГА адбыўся рост вытворчага траўматызму.

Падчас праверкі ўстаноўлена, што адной з умоў, якія садзейнічаюць фактам вытворчага траўматызму, з'явілася адсутнасць належнай арганізацыі работы па выкананні патрабаванняў правілаў аховы працы ў арганізацыях ДВЛГА, а таксама неналежны кантроль за гэтай работай з боку самога аб'яднання.

Так, нягледзячы на істотны рост фактаў вытворчага траўматызму служба аховы працы абласнога прадпрыемства аналіз існуючай сітуацыі не праводзіла.

Аб'яднаннем не заўсёды прымаліся належныя меры па абагульненні вынікаў уласных кантрольных мерапрыемстваў, праведзеных у падпарадкаваных лясгасах. Органамі пракуратуры выяўлены факты незабеспячэння своечасовага і патрабавальнага кантролю за поўным устараненнем выяўленых парушэнняў.

Устаноўлены факты ажыццяўлення фармальных праверак за станам умоў і аховы працы ў ГАЛУ "Рэчыцкі доследны лясгас", ГАЛУ "Мазырскі доследны лясгас", ДЛУ "Хойніцкі лясгас".

Напрыклад, у выніку выезду ў адзін з лясгасаў спецыяліст аб'яднання ўстанавіў, што на лесасекі знаходзіўся вагончык для адпачынку і прыёму ежы, дзе ў непасрэднай блізкасці знаходзілася небяспечнае дрэва, каранёвая частка якога была парушана. Па выніках праверкі гэты факт адлюстраваны ў даведцы, згодна з якой даручэнні аб устараненні парушэнняў не дадзены.

У трох лясгасах Гомельскай вобласці зафіксаваны факты парушэння правілаў аховы працы пры ажыццяўленні бягучай дзейнасці: у ходзе работы не выкарыстоўвалася неабходнае абсталяванне і прыстасаванні пры правядзенні лесанарыхтоўчых работ, не выконваліся параметры спілоўвання дрэў.

У сістэме лесагаспадарчага аб'яднання выяўлены недахопы пры арганізацыі і правядзенні праверак ведаў па пытаннях аховы працы: не выконваліся тэрміны апавяшчэнняў аб правядзенні чарговай і паўторнай праверкі ведаў.

Па выніках праверкі пракуратура Гомельскай вобласці ўнесла генеральнаму дырэктару Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання прадстаўленне, у якім запатрабавала ўхіліць парушэнні заканадаўства аб ахове працы, арганізаваць няўхільнае выкананне патрабаванняў, якія забяспечваюць здаровыя і бяспечныя ўмовы для працаўнікоў.

Акт нагляду разгледжаны, прыняты меры па ўстараненню выяўленых парушэнняў.

Крыніца: сайт Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь

Усе навіны