Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА «АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА» (№ 5/2021)

25 Мая 2021

Обложка5, 2021.jpg


Паляпшэнне ўмоў і аховы працы дасць магчымасць забяспечваць канстытуцыйныя правы грамадзян, іх бяспеку, захаванне іх працаздольнасці і здароўя. Пра тое, якую ролю ў вырашэнні гэтай задачы адыгрывае дзяржаўная экспертыза ўмоў працы, напярэдадні 30-годдзя яе стварэння распавёў начальнік упраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І. А. Карчэўскі.

Як ва ўмовах пандэміі каронавіруса ўзрасла дзелавая актыўнасць вытворцаў ахоўных сродкаў, распавяла карэспандэнт часопіса, якая наведала міжнародную спецыялізаваную выставу «Рабочае адзенне. Бяспека і ахова працы ў Беларусі».

Чарговую падборку адказаў на найбольш актуальныя пытанні, якія датычацца змяненняў у нарматыўных прававых актах у сферы аховы працы, падрыхтавала кансультант аддзела аховы працы ўпраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь А. М. Харытончык.

Некалькі матэрыялаў у майскім нумары прысвечаны тэме выкарыстання і абслугоўвання сродкаў малой механізацыі, якія дазваляюць павышаць прадукцыйнасць працы, культуру вытворчасці і выконваць правілы бяспекі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра двухстворкавыя і механізаваныя вароты, а таксама стэнды для дэмантажу грузавых шын, якія могуць быць фактарамі рызыкі вытворчага траўматызму.

Пра асаблівасці дыстанцыйнай работы, што пачала дзейнічаць на заканадаўчым узроўні ў канцы студзеня 2020 года, распавядае на старонках майскага нумара часопіса інжынер, член грамадскага аб'яднання “Супольнасьць працоўнага права” У. П. Семіч.

Начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. М. Кавалёва на прыкладзе арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі пракаментавала шэраг памылак, якія сустракаюцца пры атэстацыі працоўных месцаў.

У нумары вы таксама знойдзеце адказ на пытанне, як пазбегнуць вытворчых траўмаў у выглядзе паражэння электрычным токам пры абслугоўванні электрыфікаваных механізмаў і перасоўных электрычных машын у сельгасарганізацыях, а таксама пры выкананні работ паблізу ліній электраперадачы.

Аб новых Правілах па забеспячэнні прамысловай бяспекі ліфтаў, будаўнічых грузапасажырскіх пад'ёмнікаў, эскалатараў, канвеераў пасажырскіх – у каментары галоўнага спецыяліста ўпраўлення нагляду за бяспекай пад'ёмных збудаванняў і атракцыёнаў Дзяржпрамнагляда Я. І. Сянкевіча.

Пра значэнне прававога рэгулявання пытанняў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі аб'ектаў распавёў старшы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь А. В. Гузарык.

З публікацыі “Прафсаюзы Брэстчыны: для вырашэння агульнай задачы” чытачы часопіса даведаюцца, як грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях рэгіёна ператварыўся ў эфектыўны інструмент прафілактыкі і зніжэння ўзроўню вытворчага траўматызму.

Тэмай забеспячэння бяспекі пры выкананні работ на вышыні ў будаўнічай галіне, у тым ліку пры пагрузачна-разгрузачных работах з дапамогай грузапад'ёмных кранаў, аб'яднаны тры матэрыялы, падрыхтаваныя прадстаўнікамі Гродзенскага, Віцебскага і Магілёўскага абласных упраўленняў Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.

Прадстаўнік Рэспубліканскага цэнтра аховы працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Т. М. Сушынская звярнулася да надзённай тэмы: як захаваць здароўе пры шматгадовай манатоннай офіснай працы. Адказ, як кажуць, ляжыць на паверхн: выратаванне – у руху.

У дадатку да часопіса – пастанова Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2020 г. № 46 “Аб устанаўленні формаў кантрольных спісаў пытанняў (чэк-лістоў)”.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны