Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

У экстраным парадку

27 Января 2023

Пазапланавае пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў адбылося па ініцыятыве Мінскага гарвыканкама.

Падставай паслужылі надзвычайныя здарэнні на сталічных будоўлях: у першыя дні студзеня ў Мінску ў будаўнічых арганізацыях прыватнай формы ўласнасці адбылося два няшчасныя выпадкі са смяротным зыходам.

Як адзначыла намеснік старшыні Мінгарвыканкама Н. А. Лазарэвіч, негатыўная сітуацыя з траўматызмам у будаўнічых арганізацыях склалася яшчэ ў мінулым годзе, калі на будаўнічых пляцоўках загінулі 9 работнікаў, што склала 40 % ад усіх няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам у сталіцы.

Адной з мер экстраннага рэагавання, накіраваных на тое, каб змяніць стан спраў і прадухіліць падобныя няшчасці, стала пасяджэнне камісіі. У ходзе работы яе ўдзельнікам – спецыялістам па ахове працы будаўнічых арганізацый – нагадалі аб асноўных парушэннях будаўнічых норм і правілаў, якія выяўляюць органы Дзяржбуднагляду на будаўнічых пляцоўках, аб тыповых памылках пры эксплуатацыі электраўстановак і вежавых кранаў, работах на вышыні, якія дапускаюцца ці не на кожнай будоўлі.

Як разлічваюць арганізатары, на падставе атрыманай інфармацыі спецыялісты змогуць рэалізаваць меры па павышэнні ўзроўню бяспекі работ на канкрэтных будаўнічых аб'ектах.

І. А. Раманоўская, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны