Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Будаўніцтва: курс на зніжэнне рызыкі

27 Сентября 2021

Як вядома, будаўніцтва заўсёды спалучана з тымі ці іншымі небяспекамі. Менавіта таму адным з асноўных акцэнтаў Міжнароднай спецыялізаванай выставы Будпрагрэс-2021, якая адбылася нядаўна і была арганізавана ЗАТ Мінскэкспа, стала пытанне забеспячэння работнікаў сучаснымі сродкамі індывідуальнай абароны.

У выставе ўзялі ўдзел як беларускія кампаніі, так і прадпрыемствы з Індыі, Латвіі, Расіі і Украіны. Поруч з інавацыйнымі ўзорамі будаўнічай тэхнікі і матэрыялаў увазе наведвальнікаў былі прапанаваны і традыцыйныя тэхналогіі ўзвядзення і абагравання жылля, якія прайшлі выпрабаванне часам, і, як высветлілася, зусім не страцілі сваёй актуальнасці. Як адзначыў намеснік Міністра архітэктуры і будаўніцтва А. Д. Швец, такія мерапрыемствы дазваляюць удзельнікам зарыентавацца на рынку і вызначыць напрамкі для далейшага развіцця.

Пры гэтым, пра якія б работы ні ішла гаворка, адным з найбольш актуальных сёння застаецца пытанне бяспекі персаналу. І зусім не выпадкова павышаную цікавасць выклікаў семінар “Бяспека ў будаўнічай галіне. Навінкі сродкаў індывідуальнай абароны», які адбыўся ў рамках форуму “Інавацыі ў будаўніцтве 2021”. Яго ўдзельнікі – спецыялісты па ахове працы розных прадпрыемстваў рэспублікі – пазнаёміліся з навінкамі на рынку СІА і тымі магчымасцямі, якія яны забяспечваюць.

Да прыкладу, на семінары былі прадэманстраваны пальчаткі, якія дазваляюць эфектыўна пагасіць сілу ўдару і пазбегнуць сур'ёзных пашкоджанняў рук. Таксама слухачы даведаліся, пры выкананні якіх работ будзе карысны экзашкелет, якія інавацыйныя распрацоўкі дазваляюць найбольш паспяхова прадухіляць шкоднае ўздзеянне пры работах з газаэлектразваркай, што прапануецца для вырашэння адной з самых актуальных праблем галіны – забеспячэння бяспекі пры рабоце на вышыні.

І. А. Раманаўская

 

 

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны