Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Здарэнне на будпляцоўцы: прад’яўлена абвінавачанне галоўнаму інжынеру

20 Сентября 2022

Кастрычніцкі раённы аддзел Следчага камітэта Мінска раскрыў падрабязнасці расследавання крымінальнай справы аб парушэннях правілаў бяспекі пры будаўнічых работах, што прывялопа неасцярожнасці да смерці чалавека.

Як паведаміў сайт Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, у снежні 2021 г. на тэрыторыі будаўнічага аб’екта “Мінск-Мір” пры правядзенні мантажных работ з вышыні 16-га паверха сарваўся электраманцёр. Цялесныя пашкоджанні аказаліся для работніка несумяшчальнымі з жыццём.

Следчыя правялі карпатлівую працу і ўстанавілі, што галоўны інжынер адной з прыватных будаўнічых арганізацый, як службовая асоба, не стварыў супрацоўнікам фірмы бяспечныя ўмовы працы. У прыватнасці, рабочым не былі выдадзены сродкі індывідуальнай абароны і на аб’екце не ўстаноўлены ахоўныя агароджы, але пры гэтым электраманцёру было дадзена вуснае ўказанне падрыхтаваць сістэму абагрэву бетону пліт. На краі пляцоўкі работнік не змог утрымаць раўнавагу і зваліўся на яе перагародку – канструкцыя, якая не адпавядала патрабаванням бяспекі, не зберагла ад падзення з 16-га паверха.

Па ацэнцы следства, прычынамі смяротнага траўміравання сталі дзеянні як галоўнага інжынера, так і самога электраманцёра, якія выявіліся ў невыкананні ім правілаў аховы працы. Следчыя дапыталі абвінавачанага і сведкаў, далучыўшы да матэрыялаў справы заключэнні экспертыз, праведзеных спецыялістамі ДКСЭ, а таксама неабходную дакументацыю фірмы.

На падставе сабраных доказаў галоўнаму інжынеру арганізацыі прад’яўлена абвінавачанне па ч. 2 арт. 303 (парушэнне правілаў бяспекі будаўнічых работ, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да гэтай службовай асобы прыменена мера стрымання ў выглядзе асабістага паручальніцтва. У рамках расследавання крымінальнай справы ўнесена прадстаўленне аб прыняцці мер па ліквідацыі парушэнняў закона, прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынства.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны