Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
+375 17 203 08 28info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

НПА, стандарт, дысцыплінарка

07 Апреля 2021

У квартале 2021 г. у Брэсце не было зарэгістравана няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам на вытворчасці, а таксама выпадкаў цяжкага траўміравання работнікаў, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Разам з тым, як адзначыў падчас семінара па ахове працы для кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый першы намеснік старшыні Брэсцкага гарвыканкама В. В. Краўчук, работа па прадухіленні НЗ застаецца па-ранейшаму актуальнай.

Як нагадаў галоўны тэхнічны інспектар працы Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў П. А. Фядотаў, з 28 чэрвеня 2020 г. уступілі ў сілу змяненні ў Законе “Аб ахове працы”, а таксама ў шэрагу іншых нарматыўных прававых актах. Цяпер навацыі неабходна ўлічваць пры стварэнні алгарытму работы па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы ў арганізацыях. Апроч таго, нельга забываць, што асноўныя прынцыпы кіравання аховай працы, у тым ліку выяўлення рызык і прыняцця карэктуючых дзеянняў, знайшлі адлюстраванне ў новым стандарцеСТБ ISO 45001-2020 “Сістэмы менеджменту здароўя і бяспекі пры прафесійнай дзейнасці. Патрабаванні і дапаможнік па прымяненні”.

Пры гэтым першы намеснік начальніка Брэсцкага абраснога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы В. В. Бацук заўважыў: практыка расследаванняў няшчасных выпадкаў на вытворчасці паказвае, што іх галоўнай прычынай застаецца чалавечы фактар. З улікам гэтага адной з задач наймальнікаў з’яўляецца пастаяннае інфармаванне аб рызыках траўматызму, а таксама больш актыўнае прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці работнікаў, якія парушаюць патрабаванні аховы працы.

С. І. Грыб, otsz.by

Усе навіны