Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Новабудоўлі: усвядоміць, не парушыць і захаваць сабе жыццё

01 Февраля 2023

У ДВА Мінскбуд праведзена нарада, на якой была звернута ўвага спецыялістаў на трывожную статыстыку з вытворчым траўматызмам у будаўнічай галіне сталіцы.

Як паведамляе сайт ДВА “Мінскбуд”, колькасць смяротна траўміраваных работнікаў у розных арганізацыях Мінска ў 2022 годзе перавысіла лічбу папярэдняга года (23 супраць 16), прычым 8 загінуўшых – гэта будаўнікі.

Цяперашні год толькі пачаўся, а лік смяротных здарэнняў на будаўнічых пляцоўках сталіцы ўжо адкрыты: загінулі двое работнікаў, якія не ўваходзілі ў арганізацыі “Мінскбуда”. Хоць няшчасныя выпадкі з цяжкім зыходам у мінулым годзе адзначаны і ў “Мінскбудзе” (у прыватнасці, у 1-м, 4-м, 15-м трэстах, ААТ “МАПІД” і УП “Мінскметрабуд”). У большасці выпадкаў іх прычынамі сталі грубыя парушэнні патрабаванняў аховы працы або асабістая неасцярожнасць пацярпелых, што не выключае прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці кіраўнікоў і спецыялістаў гэтых арганізацый.

У мэтах прафілактыкі і скарачэння рызык вытворчага траўматызму ў мінулым годзе аддзелам аховы працы і тэхнікі бяспекі ДВА “Мінскбуд” праведзена 236 маніторынгаў выканання норм і правілаў аховы працы на будаўнічых аб'ектах, прамысловых прадпрыемствах і вытворчых базах. Па іх выніках кіраўнікам арганізацый выдадзена 128 прадпісанняў і 25 актаў па ліквідацыі выяўленых парушэнняў, забаронена эксплуатацыя 14 адзінак абсталявання, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 42 службовыя асобы і 6 рабочых.

У арганізацыях аб'яднання рэгулярна праводзіліся месячнікі па бяспечнай рабоце на вышыні, эксплуатацыі грузапад'ёмных кранаў, выязныя семінары па выкарыстанні інавацыйных СІА і забеспячэнні патрабаванняў правілаў аховы працы і пажарнай бяспекі.

Сярод зафіксаваных парушэнняў – адсутнасць агароджанняў небяспечных зон, незачыненыя праёмы ў перакрыццях, непрымяненне СІА, небяспечнае складаванне будматэрыялаў, несвоечасовае навучанне і інструктаванне работнікаў і г. д.

Нярэдка будаўнікі, імкнучыся скараціць часавыя выдаткі і зберагчы сілы, «аптымізуюць» рабочы працэс, пры гэтым ігнаруюць патрабаванні, якія прад'яўляюцца да пэўных працоўных месцаў ці спецыяльнасцяў, па бяспечным выкананні тэхналагічных працэсаў.

Нездарма ўвага ўдзельнікаў нарады была акцэнтавана на магчымых парушэннях патрабаванняў бяспекі і неабходнасці ўплыву на ўсведамленне работнікамі іх наступстваў.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны