Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
+375 17 203 08 28info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Лёд не даруе бестурботнасці. Трывожная статыстыка пачатку сакавіка

11 Марта 2025

Кожны сезон на вадаёмах, пакрытых лёдам, збіраюцца рыбакі, спадзяючыся на ўдалую лоўлю. Аднак, нягледзячы на ўяўную бяспеку, ледзяная паверхня можа хаваць пагрозу, якая прыводзіць да трагічных наступстваў.

У Віцебскай вобласці за тры дні (7-9 сакавіка) патанулі 9 чалавек. Прааналізаваўшы гэтыя здарэнні, можна сказаць, што ўзрост патанулых ад 33 гадоў да 71 года, сярод загінуўшых 8 мужчын і адна жанчына, 8 з патанулых выйшлі на лёд каб парыбачыць, дзявяты - скарачаў шлях, ідучы па лёдзе возера.

Так, 7 сакавіка на возеры Мошна ў Віцебскім раёне падчас рыбнай лоўлі загінулі бацька і сын (56 і 33 гады адпаведна). Аб тым, што родныя не выходзяць на сувязь, забіла трывогу жонка - яна патэлефанавала сябру сям'і. Апошні, ведаючы куды паехалі рыбакі, адправіўся на іх пошук, аднак знайшоў патанулых мужчын.

Пры падобных абставінах на возеры Высокае загінула сямейная пара (54 і 55 гадоў). Устаноўлена, што мужчына і жанчына - вопытныя рыбаловы. Яны прыехалі парыбачыць з Мінскага ў Браслаўскі раён. У той жа дзень жанчына размаўляла па тэлефоне са сваёй знаёмай, якой расказвала, што лёд на возеры слабы. Пасля гэтага сям'я на сувязь не выходзіла.

Днём 9 сакавіка з вады дасталі цела 39-гадовага жыхара Міёры. Устаноўлена, што мужчына прыехаў у госці да бацькоў у Міёрскі раён. Днём 8 сакавіка ён пайшоў у краму ў суседнюю вёску, скарачаючы шлях, праз возера Ідолта. На зваротным шляху ён праваліўся пад лёд і патануў.

На месцах здарэнняў працавалі следча-аператыўныя групы. Праведзены агляд, апытаны відавочцы, прызначаны судова-медыцынскія экспертызы.

Па дадзеных фактах тэрытарыяльнымі следчымі падраздзяленнямі Віцебскай вобласці праводзяцца праверкі, падчас якіх устанаўліваюцца ўсе акалічнасці здарэння.

Следчыя нагадваюць аб неабходнасці захавання правіл бяспекі на лёдзе:
не выходзьце на тонкі лёд;
не падыходзьце блізка да чаротаў і кустоў: каля іх лёд танчэйшы;
сочыце за ўмовамі надвор'я і пазбягайце выхаду на лёд падчас моцнага ветру, дажджу ці адлігі;
паведаміце родным аб сваіх планах, паказаўшы месца рыбнай лоўлі;
будзьце асцярожныя на месцах з хуткай плынню - асцерагайцеся прамоін;
не выходзьце на лёд у цёмны час сутак і пры дрэннай бачнасці, а таксама ў стане алкагольнага ап'янення.


Крыніца: сайт Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

 
Усе навіны