Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Як забяспечыць бяспечную працу на вышыні?

06 Октября 2021

У арганізацыях ДВА Мінскбуд па 30 кастрычніка праходзіць месячнік бяспечнай працы, падчас якога будуць прынятыя дадатковыя меры па прадухіленні вытворчага траўматызму.

Як паведамляе сайт ДВА “Мінскбуд”, падчас месячніка запланавана правядзенне пазачарговых дзён аховы працы і пазапланавых інструктажоў, а таксама рэйдаў па выяўленні работнікаў у стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення.

Асаблівая ўвага будзе нададзена рабоце з грамадскімі інспектарамі, ключавая роля якіх у стварэнні абстаноўкі нецярпімасці да парушальнікаў патрабаванняў аховы працы, працоўнай і вытворчай дысцыпліны відавочная.

Яшчэ адна задача – данесці да прадстаўнікоў субпадрадных арганізацый, што стварэнне бяспечных умоў працы абавязковае для ўсіх удзельнікаў будаўнічага працэсу. У ДВА перакананыя: калі ў дагаворах не вызначаныя штрафныя санкцыі за парушэнні норм і правілаў аховы працы, а таксама пажарнай бяспекі, то гэтыя нюансы неабходна адлюстраваць у дадатковых пагадненнях.

З улікам таго, што колькасць выпадкаў вытворчага траўматызму падчас работы на вышыні не зніжаецца, у ДВА “Мінскбуд“ плануецца правядзенне выязнога семінара “Захаванне бяспечных умоў працы пры выкананні работ на вышыні”, а таксама месячніка бяспекі дадзенага віду работ.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

 

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны