Інавацыйныя падыходы супраць вытворчага траўматызму
30 Марта 2021
У рамках міжнароднай выставы «Рабочае адзенне. Бяспека і ахова працы – 21», якая пройдзе з 6 па 9 красавіка 2021 г. у мінскім Футбольным манежы па адрасе пр-т Пераможцаў, 20/2, адбудзецца семінар “Прафілактыка вытворчага траўматызму праз прымяненне інавацыйных сродкаў індывідуальнай абароны”.
Семінар, арганізатарам якога выступае ААТ “Сэйфтим” пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, запланаваны на 7 красавіка (пачатак – у 10:00). Удзел у мерапрыемстве возьме начальнік упраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства І. А. Карчэўскі.
Уваход на выставу для ўдзельнікаў семінара бясплатны.
Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by
Усе навіны