Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Год бяспечнай працы: скарачэнне вытворчага траўматызму і ўдасканаленне заканадаўства

05 Января 2022

Бягучы 2022 г. аб'яўлены Годам бяспечнай працы ў лясной гаспадарцы і дрэваапрацоўцы.

Распрацаваны план правядзення Года бяспекі накіраваны на паляпшэнне ўмоў і абстаноўкі ў галіне аховы працы, мінімізацыю рызык і зніжэнне вытворчага траўматызму ў лесагаспадарчай дзейнасці.

Як расказаў рэдакцыі часопіса “Ахова працы і сацыяльная абарона” начальнік аддзела аховы працы УП “Белгіпралес” А. І. Буй, на працягу года плануецца правядзенне сумесных семінараў, ведамасных праверак, маніторынгаў у складзе мабільных груп райвыканкамаў арганізацый лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі з мэтай выпрацоўкі агульнай галіновай стратэгіі бяспекі працы.

Так, па лініі Мінлясгаса асаблівую ўвагу плануецца ўдзяліць павышэнню бяспекі лесасечных работ і дрэваапрацоўкі. Аналіз стану ў галіне аховы працы за 2021 г. сведчыць: асноўныя праблемныя месцы, дзе адзначаны найбольш высокі ўзровень вытворчага траўматызму, – гэта лесанарыхтоўкі, перапрацоўка-апрацоўка драўніны на прадпрыемствах канцэрна, а таксама пагрузачна-разгрузачныя работы.

Кожнаму з гэтых сегментаў на працягу года будзе прысвечаны тэматычны рэспубліканскі семінар, якія правядуць канцэрн “Беллеспаперапрам” і Мінлясгас.

Таксама запланаваны семінар, падчас якога мяркуецца разгледзець праблемныя месцы ў сферы аказання лесанарыхтоўчых паслуг.

Чаму ўзяты на кантроль менавіта дадзены кірунак? Сярод індывідуальных прадпрымальнікаў, работнікаў іншых арганізацый, якія заняты ў гэтай сферы дзейнасці, за апошнія гады адзначаны высокі ўзровень вытворчага траўматызму, у тым ліку з цяжкім зыходам. Канцэрн “Беллеспаперапрам” мае намер правесці семінар “Паляпшэнне ўмоў працы ў дрэваапрацоўцы”, у якім прымуць удзел усе зацікаўленыя бакі.

У Год бяспечнай працы ў лясной гаспадарцы і дрэваапрацоўцы запланавана правядзенне шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных распаўсюджванню на небяспечныя галіны канцэпцыі нулявога траўматызму.

Сярод прыярытэтных задач 2022 г. – павышэнне кваліфікацыі работнікаў, праверка ведаў па пытаннях аховы працы, правядзенне тыдняў і дзён аховы працы.

Па словах А. І. Буя, у Мінлясгасе з часам выпрацавана добрая традыцыя: на працягу года праводзяцца чатыры тыдні і восем дзён аховы працы. Такія падыходы дазваляюць не толькі паляпшаць, але і падтрымліваць у актыўным стане механізм кіравання бяспекай.

Што да навучання, то яно ўлічвае накіраванасць мерапрыемстваў Года бяспечнай працы ў лясной галіне і дрэваапрацоўцы. У прыватнасці, у сістэме Мінлясгаса функцыянуе Рэспубліканскі цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў лясной гаспадаркі, які займаецца іх штогадовай перападрыхтоўкай з улікам патрабаванняў Закона “Аб ахове працы”. Прычым працэсы навучання цэнтралізаваныя і ўключаюць падрыхтоўку як асобных работнікаў ДВЛГА, так і калектываў на месцах у лясгасах.

План мерапрыемстваў Года бяспечнай працы таксама будзе ўключаць пытанні мадэрнізацыі вытворчасці, скарачэння ручной працы і павышэння механізаванай нарыхтоўкі драўніны, што станоўча адаб'ецца на змяншэнні колькасці работнікаў, занятых на траўманебяспечных лесасечных работах, а адпаведна, і вытворчага траўматызму. Напрыклад, шматфункцыянальны лесанарыхтоўчы камбайн харвестэр у стане замяніць да 10 вальшчыкаў лесу ў разліку на аб'ём нарыхтовак драўніны.

У Год бяспечнай працы плануецца зрабіць акцэнт і на пераглядзе тэхналагічных дакументаў, уключыўшы ў план мерапрыемствы, якія дадуць магчымасць удасканальваць правілы аховы працы ў лясной гаспадарцы.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны