Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Шэраг парушэнняў прывёў да смяротнага НВ

20 Августа 2021

Завадскі райаддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінску завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб парушэнні правілаў бяспекі будаўнічых работ, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека.

Як паведамляецца на сайце Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, у верасні 2020 г. на адным са сталічных будаўнічых аб'ектаў падчас кладкі цаглянай сцяны з вышыні каля 2 м сарваўся муляр. Атрыманая  траўма для 63-гадовага работніка стала смяротнай.

У працэсе расследавання было ўстаноўлена, што вядучы інжынер не забяспечыў належны кантроль за выкананнем правілаў аховы працы на аб'екце.

Ён даў вуснае ўказанне муляру скончыць кладку верхняга раду сцяны адміністрацыйна-бытавога комплексу. Гэты від работ неабходна было выканаць з рыштавання (стала муляра) на вышыні 1,8 м.

Як асоба, адказная за выкананне патрабаванняў бяспечнага вядзення работ, вядучы інжынер ведаў пра тое, што рыштаванне не было абсталявана парэнчамі і бартавой агароджай. У той момант, калі муляр нацягваў шнур для выстаўлення ўзроўню кладкі, адбылося падзенне. Следчыя таксама устанавілі, што работнік быў дапушчаны на аб'ект у стане алкагольнага ап'янення: потым у яго крыві быў знойдзены этылавы спірт.

Сярод асноўных прычын, якія прывялі да трагедыі, – як дзеянні самога пацярпелага, так і незабеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы вядучым інжынерам. Яго дзеянні былі кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 303 (парушэнне правілаў бяспекі будаўнічых работ па неасцярожнасці, што пацягнула за сабой смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Матэрыялы расследавання былі перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны