Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

За 4 месяцы ў арганізацыях Мінска выяўлена больш за 4 тыс. парушэнняў патрабаванняў аховы працы

08 Мая 2024

За студзень - красавік 2024 года праведзена звыш 300 абследаванняў тэрыторый прадпрыемстваў і арганізацый сталіцы - выяўлена 4,1 тыс. парушэнняў заканадаўства аб ахове працы. Пра гэта 7 мая на прамой лініі ў кантакт-цэнтры Мінгарвыканкама расказала галоўны спецыяліст аддзела аховы працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Святлана Краўчанка, паведамляе карэспандэнт агенцтва "Мінск-Навіны".

—Мабільныя групы абследавалі 122 будаўнічыя і субпадрадныя арганізацыі, 67 прамысловых прадпрыемстваў і 115 іншых суб'ектаў гаспадарання. Адмысловая ўвага была нададзена арганізацыям, у якіх адбыліся няшчасныя выпадкі на вытворчасці ў бягучым годзе. Таксама ў абавязковым парадку мабільныя групы наведвалі арандатараў, якія ажыццяўляюць вытворчую дзейнасць на тэрыторыі гарадскіх арганізацый і прадпрыемстваў, - распавяла С. Краўчанка.

Галоўны спецыяліст дадала, што з мэтай зніжэння вытворчага траўматызму ў сталіцы арганізоўваюцца месячнікі бяспечнай працы.

- У траўні праводзіцца месячнік бяспечнай працы ў арганізацыях, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці Менска. Акрамя таго, з 15 па 21 мая запланаваны "Тыдні нулявога траўматызму".

Паводле слоў С. Краўчанкі, для павышэння эфектыўнасці прафілактычнай дзейнасці, аператыўнага выяўлення і ўстаранення парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама і раённыя адміністрацыі пастаянна праводзяць комплексную работу.

- У Мінгарвыканкаме працуе камісія для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы. За чатыры месяцы бягучага года яна правяла 16 пасяджэнняў. Паспяхова прайшлі праверку ведаў больш як 2,9 тыс. кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый сталіцы, што складае 85,4 працэнта ад агульнай колькасці заявак, што паступілі. Не прайшлі выпрабаванні з першага разу 259 чалавек, столькі ж не з'явіліся на іспыт па розных прычынах. У сувязі з паўторным непраходжаннем праверкі ведаў у адрас 76 кіраўнікоў накіраваны лісты з прапановай аб адхіленні ад выканання работ гэтых спецыялістаў. Інфармацыя аб 23 кіраўніках, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку праверку ведаў па пытаннях аховы працы, накіравана ў Мінскае гарадское ўпраўленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, - расказала галоўны спецыяліст.

Крыніца: агентство «Минск-Новости» 

Усе навіны