Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА “АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА” (№ 7/2020)

24 Июля 2020

Ліпеньскі нумар часопіса адкрывае артыкул кансультанта аддзела аховы працы ўпраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І. Г. Маршчак, якая каментуе для чытачоў новыя пастановы Мінпрацы і сацабароны, ад рэалізацыі якіх залежыць забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы.

Кіраўнікам і спецыялістам сельгасарганізацый адрасавана публікацыя пра новыя Тыпавыянормы бясплатнай выдачы СІАработнікам, занятым у сельскай і рыбнай гаспадарцы. Аб асноўных зменах, якія ўнесены ў дакумент, распавядае начальнік аддзела аховы працы, транспартнай і пажарнай бяспекі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Н. А. Гардзіенка.

Пра тое, якія меры неабходна прыняць для забеспячэння бяспекі пры выкананні работ па пракладцы і мантажы кабеляў у траншэях і падземных камунікацыях, ідзе гаворка ў матэрыяле галоўнага спецыяліста аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П. Я. Краўчынскага.

Як вядома Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь дапоўнены арт. 321 Часовы перавод”, дзякуючы якому пашыраны магчымасці наймальніка па пераводзе работнікаў на іншую работу, у тым ліку і да іншага наймальніка. Інжынер, член грамадскага аб'яднання Супольнасьць працоўнага права У. П. Семіч аналізуе дэталі гэтай працэдуры ў адпаведнасці са зменамі ў заканадаўстве.

Начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. М. Кавалёва звяртае ўвагу на асаблівасці атэстацыі рабочага месца машыніста халадзільных установак.

У публікацыі Не памыліцца на вышыні намеснік начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь С. В. Сухавіла акцэнтуе ўвагу на такім небяспечным вытворчым фактары, як вышыня, і на тым, што няштатныя сітуацыі пры выкананні такіх работ нярэдка ствараюць самі работнікі, не задумваючыся пра ўласную бяспеку.

Аптымізацыя светлавой абстаноўкі і стварэнне на вытворчасці рацыянальнага асвятлення, якое адпавядае тэхнічным і санітарна-гігіенічным нормам, адна з найважнейшых задач аховы працы. Аб падыходах, якія дазваляюць нармалізаваць вытворчае асвятленне ў арганізацыях з улікам іх спецыфікі, распавядае спецыяліст па ахове працы У. А. Ганчароў.

У нумары працягваецца публікацыя прыкладнага плана мерапрыемстваў, якія дазваляюць мінімізаваць рызыкі, а таксама забяспечыць бяспеку пры вытворчасці спірту і лікёра-гарэлачных вырабаў.

З простымі і даступнымі правіламі прафілактыкі рэспіраторных інфекцый, у тым ліку каронавіруснай, у традыцыйнай рубрыцы Медыцына працы знаёмяць чытачоў прадстаўнікі Рэспубліканскага цэнтра аховы працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага універсітэта Т. М. Сушынская і В. Э. Сушынскі.

У бясплатным дадатку да часопіса – працяг зборніка “Прававыя асновы фарміравання і арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў у Рэспубліцы Беларусь і аховы працы іх удзельнікаў”.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны