Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА «АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА» (№ 4/2019)

18 Апреля 2019

У год стогадовага юбілею ўтварэння органаў па працы і сацыяльнай абароне часопіс прэзентуе новую рубрыку «Год юбілею: рэгіён». Пад гэтай рубрыкай спецыялісты органаў па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, а таксама карэспандэнты выдання расказваюць пра вопыт работы па забеспячэнню здаровых і бяспечных умоў працы на месцах. У публікацыі «Другарадных напрамкаў не бывае» першы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Т. А. Дамарацкая распавядае аб ажыццяўленні комплексу мераў па ўмацаванні вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны ў арганізацыях цэнтральнага рэгіёну нашай краіны.

 

Напярэдадні веснавых палявых работ у матэрыяле «АПК: алгарытм арганізацыі працы» эксперты яшчэ раз нагадваюць аб магчымых рызыках і правілах бяспекі, якія варта няўхільна выконваць у арганізацыях. Вялікай падмогай ў вырашэнні праблемных пытанняў сталі міжрэгіянальныя семінары для кіраўнікоў і спецыялістаў па ахове працы арганізацый АПК, якія прайшлі ў шэрагу раёнаў Міншчыны.

 

Як СКАП захоўвае жыццё на зямлі і пад зямлёй – на старонках часопіса распавядаюць кіраўнікі салігорскага ААТ «Трэст Шахтаспецбуд», які выконвае ўнікальныя будаўнічыя работы прамысловага і грамадзянскага прызначэння.

 

У рамках Года малой радзімы на ўсіх прадпрыемствах і арганізацыях рэспублікі працягваецца добраўпарадкаванне тэрыторый. Аднак самы вялікі аб'ём работ трэба будзе выканаць падчас красавіцкага рэспубліканскага суботніка, арганізаваўшы пры гэтым бяспечную працу. Пра тое, як дамагчыся рэалізацыі пастаўленай мэты, распавядае першы намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Д. В. Малахаў.

 

Галоўны спецыяліст аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П. Я. Краўчынскі звяртаецца да тэмы наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Хоць пасля трагічнага красавіка 1986 г. прайшло больш за тры дзесяткі гадоў, праблема радыяцыйнай бяспекі, як і раней, знаходзіцца на кантролі спецыялістаў ва ўсіх галінах прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

 

«Акадэмія аховы працы» пазнаёміць спецыялістаў з многімі праблемнымі пытаннямі, якія тычацца дасведчанага кіравання і ідэнтыфікацыі рызык на кожным канкрэтным прадпрыемстве.

 

У дадатку да красавіцкага нумара часопіса надрукаваны ўзоры прыкладных палажэнняў аб талоннай сістэме барацьбы з парушальнікамі патрабаванняў аховы працы, прамысловай і пажарнай бяспекі; аб парадку правядзення маніторынгу стану аховы працы і прамысловай бяспекі.

 

 

 Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

 

 

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны