Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Выйшаў чарговы нумар часапіса «Ахова працы і сацыяльная абарона» (№ 3/2019)

25 Марта 2019

Адна з цэнтральных тэм сакавіцкага нумара – аповед пра вопыт рэалізацыі заканадаўства аб ахове працы і нейтралізацыі ўздзеяння на работнікаў шкодных фактараў у лідскім ААТ «Лакафарба». Вытворчасць, на якой занята больш за тысячу жыхароў Ліды і Лідскага раёна, спалучана з выкарыстаннем гаручых і выбуханебяспечных хімічных рэчываў, патрабуе пастаяннага кантролю з боку кіраўніцтва прадпрыемства, а таксама спецыялістаў аддзела аховы працы, прамысловай і пажарнай бяспекі.

У сістэме адукацыі ахова працы і арганізацыя бяспечнага навучальнага працэсу не менш важныя, чым у прамысловай або сельскагаспадарчай галіне. Галоўны тэхнічны інспектар працы Цэнтральнага камітэта беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі М. Л. Лясун расказвае аб размежаванні адказнасці сярод наймальнікаў, а таксама непасрэдна настаўнікаў за выкананне патрабаванняў аховы працы ў розных напрамках навучальнай дзейнасц – ад класа фізікі і інфарматыкі да вучэбных майстэрняў.

Эфектыўная работа па забеспячэнні бяспекі ў арганізацыях немагчымая без пастаяннага ўдасканалення сістэмы кіравання аховай працы, уліку новых падыходаў і патрабаванняў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра імкненне СКАП да універсальнасці і падтрымкі глабальнай канцэпцыі нулявога траўматызму «Vision Zero». Пра гэта артыкул інжынера, сябра грамадскага аб'яднання «Супольнасьць працоўнага права» У. П. Семіча.

Начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў і аховы працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. М. Кавалёва распавядае пра асаблівасці атэстацыі працоўнага месца дэзінфектара.

Аб тым, якія меры дазволяць пазбегнуць вытворчага траўматызму пры эксплуатацыі абсталявання, распавядае першы намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Д. В. Малахаў.

На пытанне, як арганізаваць работу ва ўмовах павышанай небяспекі, а таксама кіраваць разнастайнымі рызыкамі на вытворчасці, адказвае галоўны спецыяліст аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П. Я. Краўчынскі.

Як правільна расследаваць няшчасны выпадак, які адбыўся ў арганізацыі, якія крокі трэба прыняць у адпаведнасці з Правіламі расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці, распавядае эксперт-аўдытар па якасці ў галіне сертыфікацыі сістэм кіравання аховай працы па СТБ 18001 «Сістэмы кіравання аховай працы. Патрабаванні» В. А. Акуленка.

У завяршэнне нумара начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Мінпрацы і сацабароны В. У. Талачкін дзеліцца вопытам выключэння выпадкаў цяжкага траўматызму пры выкананні слясарных, слясарна-зборачных і сталярных работ.


Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны