Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

У Беларусі ўстаноўлены Дзень работнікаў органаў дзяржаўнага кантролю

10 Апреля 2024

У Беларусі ўстаноўлены Дзень работнікаў органаў дзяржаўнага кантролю, які будзе адзначацца 2 жніўня. Кіраўнік дзяржавы 9 красавіка падпісаў Указ, якім унесена адпаведнае дапаўненне ва Указ Прэзідэнта Беларусі ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".

2 жніўня 1994 года была створана Служба кантролю Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (у 1995 годзе пераўтворана ў Службу кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Правапераемнікам першага органа прэзідэнцкага кантролю з'яўляецца Камітэт дзяржаўнага кантролю, утвораны ў 1996 годзе ўказам Кіраўніка дзяржавы.

Сёння Камітэт дзяржкантролю - вышэйшы орган фінансавага кантролю краіны. Асноўная задача ведамства - забеспячэнне эканамічнай бяспекі дзяржавы, кантроль за выкананнем рэспубліканскага бюджэту і выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці. Гэтыя задачы прапісаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.


Крыніца: Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

Усе навіны