Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Будаўнікі падтрымліваюць канцэпцыю «Vision Zero»

23 Апреля 2021

Як паведамляе сайт Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Беларускі прафсаюз работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў, як партнёр міжнароднай кампаніі «VisionZero», на працягу апошніх гадоў садзейнічае ўкараненню ў галіновых арганізацыях прынцыпаў канцэпцыі нулявога траўматызму.

Так, у 2020 г. да ініцыятывы ў якасці прыхільнікаў кампаніі за бяспечную працу далучыліся 45 будаўнічых арганізацый. Усе яны зарэгістраваныя на сайце Visionzero.global і прыступілі да ўкаранення сямі «залатых правілаў» канцэпцыі.

Як адзначае галоўны тэхнічны інспектар працы Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрылаў Э. Гарунова, далучыцца да ініцыятывы можа любая будаўнічая арганізацыя краіны. Для гэтага дастаткова зарэгістравацца на афіцыйным сайце міжнароднай кампаніі. Безумоўна, такое простае дзеянне аўтаматычна не знізіць траўматызм на прадпрыемствах, але дазволіць кіраўнікам і работнікам акцэнтаваць увагу на асноўных аспектах бяспечнай вытворчасці, адаптаваць патрабаванні канцэпцыі пад спецыфіку любой будаўнічай арганізацыі.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны