Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

СКАП энергетыкаў супраць вытворчага траўматызму

23 Июня 2020

ДВА “Белэнерга” правяло аналіз вытворчага траўматызму ў падведамасных арганізацыях у 2019 г., які засведчыў рост няшчасных выпадкаў, у тым ліку са смяротным зыходам і цяжкімі наступствамі.
Як паведамляе сайт ДВА “Белэнерга”, найбольшая іх колькасць адбылася ў абласных арганізацыях (у прыватнасці, у РУП “Віцебскэнерга” і “Брэстэнерга”, РУП “Белэнергабуд”, ААТ “Белсельэлектрасеткабуд” і ААТ “БЭЗ”, якое ўваходзіць у РУП “Брэстэнерга”).
Найбольш частыя віды няшчасных выпадкаў – уздзеянне на работнікаў рухомых прадметаў і дэталяў, а таксама паражэнне электрычным токам, падзенне пацярпелых з вышыні і падчас перамяшчэння, падзенне прадметаў.
Небяспечнымі фактарамі, якія прыводзілі да смяротных НЗ, з'яўляліся паражэнне электрычным токам, а таксама ўздзеянне на работнікаў рухомых прадметаў і дэталяў. Да траўматызму, у тым ліку са смяротным зыходам, больш за ўсё былі схільныя электратэхнічны персанал і персанал, які выконвае работы на вышыні.
Сярод найбольш верагодных прычын НЗ – парушэнне пацярпелымі працоўнай дысцыпліны, нарматыўных прававых актаў, патрабаванняў аховы працы, непрымяненне сродкаў індывідуальнай абароны, а таксама парушэнне патрабаванняў бяспекі іншымі работнікамі.
У некаторых выпадках прычынамі траўматызму стала невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы, няякаснае правядзенне інструктажоў і асабістая неасцярожнасць пацярпелых.
Немалаважнае значэнне мае і часавы фактар: найбольшая колькасць траўмаў зафіксавана ў прамежку з 11.00 да 12.00 і з 14.00 да 16.00 гадзін. Найбольш траўманебяспечнымі сталі серада і пятніца, што паказвае на неабходнасць узмацнення кантролю за бяспечнай арганізацыяй работ у гэтыя дні.
Да траўматызму схільны персанал, які мае стаж працы больш за 10 гадоў, што шмат у чым звязана са зніжэннем ўспрымання небяспекі прафесійных рызык, уласцівым вопытным работнікам.
Аналіз прычын няшчасных выпадкаў паказвае іх прамую залежнасць ад асабістай адказнасці і матывацыі на выкананне нормаў і патрабаванняў аховы працы сярэднім кіруючым звяном і персаналам арганізацый.
Сярод асноўных мерапрыемстваў па прафілактыцы і папярэджанні вытворчага траўматызму ў 2020 г. заяўлена ўдасканаленне СКАП і яе паўторная сертыфікацыя ў арганізацыях, якія ажыццяўляюць знешнеэканамічную дзейнасць, а таксама правядзенне пазачарговай праверкі ведаў па пытаннях аховы працы сярод кiраўнiкоў i спецыялiстаў арганізацый, якія ўваходзяць у склад ДВА “Белэнерга”, дзе адбыліся групавыя няшчасныя выпадкі, са смяротным зыходам або якія прывялі да цяжкіх вытворчых траўмаў. Акрамя таго, у гэтым спісе арганізацыі, дзе адзначаны грубыя парушэнні патрабаванняў аховы працы і пажарнай бяспекі.
На чарзе ўстаноўка сістэм відэаназірання ў месцах правядзення тэхнічнага абслугоўвання і рамонту транспартных сродкаў, а таксама аб'ектаў капітальнага будаўніцтва, рамонту і рэканструкцыі будынкаў і збудаванняў. Аснашчэнне сістэмай GPS-навігацыі і сродкамі відэафіксацыі усіх брыгадных аўтамабіляў.
Прыярытэтнай таксама будзе мэтанакіраваная інфармацыйна-прафілактычная работа ў рамках дзён аховы працы, тыдняў аховы працы і месячніка па ахове працы. Правядзенне аглядаў-конкурсаў і семінараў-нарад па пытаннях выканання патрабаванняў заканадаўства па ахове працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму сярод арганізацый, якія ўваходзяць у склад ДВА “Белэнерга”.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны