Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Вырашаць задачы на месцах

13 Апреля 2021

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь рэкамендавала камітэтам і ўпраўленням па сельскай гаспадарцы і харчаванні абл-, райвыканкамаў правесці семінары (нарады) з кіраўнікамі і спецыялістамі арганізацый АПК, прааналізаваўшы прычыны парушэнняў патрабаванняў бяспекі і аховы працы, а таксама прыняць меры па недапушчэнні няшчасных выпадкаў.

Як паведамляе сайт Мінсельгасхарча, важную ролю ў паспяховым правядзенні веснавой пасяўной кампаніі адыгрывае забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы работнікаў сельскагаспадарчай галіны. Няўхільнае выкананне работадаўцамі патрабаванняў па ахове працы напрамую ўплывае на яе бяспеку. У мінулым годзе ў ходзе веснавых палявых работ няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам не зарэгістравана, але ў адным з СВК Віцебшчыны парушэнне элементарных патрабаванняў бяспекі на рабочым месцы прывяло да цяжкай вытворчай траўмы механізатара.

Выканаўчая ўлада на месцах мае права патрабаваць ад кіраўнікоў, а таксама службовых асоб арганізацый АПК выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” і Дэкрэта кіраўніка дзяржавы ад 15 снежня 2014 г. № 5 “Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікам арганізацый”.

У прыватнасці, кіраўнікі і спецыялісты арганізацый АПК абавязаны арганізаваць глебаапрацоўчыя, пасяўныя і пасадкавыя работы ў адпаведнасці з патрабаваннямі, выкладзенымі ў Правілах па ахове працы пры вытворчасці і пасляўборачнай апрацоўцы прадукцыі раслінаводства, зацверджаных пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 2008 г. № 36.

Паралельна павінны быць забяспечаны рамонт і абслугоўванне сельскагаспадарчай тэхнікі з выкананнем патрабаванняў, выкладзеных у Правілах па ахове працы пры рамонце, тэхнічным абслугоўванні і пастаноўцы на захоўванне сельскагаспадарчых машын, агрэгатаў і абсталявання, зацверджаных пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2008 г. № 14. Дадатковае навучанне і правядзенне інструктажоў па ахове працы з работнікамі, занятымі на веснавых палявых работах, – таксама ў ліку прыярытэтных задач пасяўной кампаніі.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны